Шлях Перамогі

Вилейская районная газета

Каманда святкуе віцэ-чэмпіёнства

На памяці ў спартыўнай грамадскасці Вілейшчыны – перамога нашых дзяўчат з Хаценчыцкай школы на чэмпіянаце вобласці па настольнаму тэнісу. На сённяшні дзень і нашы баскетбалісткі валодаюць Кубкам Мінскай вобласці. І вось – новы спартыўны рубеж нашых дзяўчат. На фінале спартакіяды Мінскай вобласці па шашкам Марыя Пракаповіч (школа №3) і Каця Капцюг (гімназія №2) становяцца чэмпіёнкамі на сваіх дошках, набраўшы максімальную суму балаў – дванаццаць з дванаццаці магчымых.IMG_5198
Сваёй выніковай гульнёй дзяўчаты зрабілі важкі задзел для заваявання шашыстамі Вілейскага раёна другога агульнакаманднага прызавога месца на абласной спартакіядзе. На фоне выступлення дзяўчат вынікі юнакоў Сяргея Петрашэвіча і Віталя Кузняцова, заняўшых адпаведна другое і трэцяе асабістае месца, выглядаюць не так яскрава. Але і яны спрыялі таму, што раён стаў віцэ-чэмпіёнам Мінскай вобласці па шашкам сярод юнакоў і дзяўчат у спартакіядзе па месцу жыхарства.
На фоне эйфарыі станоўчага выступлення каманды нельга не адзначыць той момант, што сярод усіх удзельнікаў наша каманда з’яўляецца самай узроставай. Па ўзроставаму цэнзу на наступны год у камандзе зможа захаваць месца толькі Марыя Пракаповіч. Так што нельга прыпыняцца на дасягнутым.
Сваіх выхаванцаў у каманду дылегавалі кіраўнікі гурткоў шахматна-шашачнай гульні Аляксей Гатоўка і Валерый Купцэвіч. Да такога становішча мы ўжо прывыклі, паўтараецца яно з году ў год. Але хацелася б бачыць больш шырокую геаграфію прадстаўніцтва ўдзельнікаў у раённай камандзе. Наперадзе павінны быць новыя перамогі.
Сяргей НЯХАЙЧЫК,  фота прадстаўлена аўтарам

Полная перепечатка текста и фотографий без письменного согласия главного редактора "Шлях перамогі" запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки | Условия использования материалов
Яндекс.Метрика 129 queries