Шлях Перамогі

Вилейская районная газета

А перамаглі «Ягуары»

Шмат было арганізавана мерапрыемстваў у рамках акцыі «Да абароны Айчыны гатовы!». Мне ж найбольш спадабалася «Лядовае спаборніцтва», дзе я быў удзельнікам адной з каманд.

Ответственный моментЯно праходзіла на школьным катку паміж зборнымі камандамі хлопчыкаў-хакеістаў 7-11 класаў.Спаборніцтва, як і ўсе падобныя спартыўныя мерапрыемствы нашай школы, пачалося з гімна і ўзняцця сцяга Рэспублікі Беларусь, што настроіла нас на ўрачыстасць і святочнасць. Мне было вельмі цікава ўдзельнічаць у лядовым спаборніцтве. Я хваляваўся за сваю каманду, бо хацелася, каб мы выйгралі. Тым больш, што гледачамі і балельшчыкамі былі амаль усе вучні і настаўнікі школы. А настаўнікі фізічнай культуры Уладзімір Габрыновіч і Аляксандр Шэры падрыхтавалі вельмі цікавыя новыя эстафеты. Спачатку мы спаборнічалі ў вядзенні шайбы. Затым вытрымлівалі выпрабаванне варатары, якія адбівалі шайбы процілеглай каманды. Павесялілі эстафеты, што праводзіліся паміж балельшчыкамі. За нашу каманду выступаў дырэктар школы Ігар Юшко. Ігар Аляксандравіч наперагонкі з настаўнікам замежнай мовы Іванам Іванавічам Міхалькевічам заганялі па лёдзе мячы ў вароты. А дзяўчынкі на катку перацягвалі канат. Шмат адрэналіну мы атрымалі, праходзячы эстафеты «Паравоз» і «Катанне на Хоккейсанках». Нас падтрымлівалі і балельшчыкі, гучна скандзіруючы назвы нашых каманд – «Ягуары» і «Барсы». У эстафеце «Трапны стралок» адзначыліся Павел Новік, Дзмітрый Ярашонак, Ілья Шалуха, Вадзім Альшэўскі, Яўген Станоўскі, Аляксей Шушкевіч, Павел Дударчык. Найбольшае задавальненне ўсім прынесла камбінаваная эстафета: вядзенне шайбы, перанос «раненых» на насілках, катанне на санках на хуткасць і іншыя. Напружанне, хваляванне, якое мы перажывалі, проста не перадаць словамі. Нават надвор’е спрыяла нашаму прыўзнятаму настрою: было марозна, але свяціла сонейка.
Па выніках усіх эстафет перамагла наша каманда «Ягуары». Усе атрымалі салодкія падарункі. Гэта мерапрыемства стала сапраўдным школьным святам, прысвечаным Дню абаронцаў Айчыны і Узброеных сіл Рэспублікі Беларусь. Яго мы запомнім надоўга.
Дзмітрый Мікуліч, вучань 7 «А» класа
ДУА «Ільянская агульнаадукацыйная
сярэдняя школа імя А.А. Грымаця»

Полная перепечатка текста и фотографий без письменного согласия главного редактора "Шлях перамогі" запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки | Условия использования материалов
Яндекс.Метрика 172 queries