Шлях Перамогі

Вилейская районная газета

515 медалёў

Беларускія спартсмены за 2010 год на Алімпійскіх гульнях, чэмпіянатах, кубках, першынствах свету і Еўропы заваявалі 515 медалёў, у тым ліку 149 — залатых, 144 — сярэбраныя і 192 — бронзавыя.
У алімпійскіх відах спорту беларускім атлетам дастаўся 221 медаль, у тым ліку 60 — залатых, 76 — сярэбраных і 85 — бронзавых. У кулявой стральбе заваявана 2 ліцэнзіі на Алімпійскія гульні 2012 года. Акрамя таго, за 2010 год зарэгістраваны 41 спартыўны рэкорд Беларусі.
Упершыню на зімовых Алімпійскіх гульнях беларускімі спартсменамі заваяваны залаты, сярэбраны і бронзавы медалі. Тытула алімпійскага чэмпіёна ўдастоены Аляксей Грышын (фрыстайл, акрабатыка), сярэбраным прызёрам стаў Сяргей Новікаў (біятлон, індывідуальная гонка 20 км), бронзавую ўзнагароду заваявала Дар’я Домрачава (біятлон, індывідуальная гонка 15 км). У неафіцыйным камандным заліку Беларусь заняла 17-е месца ў свеце, 12-е — у Еўропе, 2-е — сярод дзяржаў — удзельніц СНД.
Высокія вынікі паказалі параалімпійцы, якія заваявалі 9 медалёў: 2 залатыя і 7 бронзавых. Такое выступленне беларускай зборнай стала нацыянальным рэкордам на зімовых Параалімпіядах.
Шмат зроблена для ўмацавання здароўя грамадзян у Беларусі. Сёння ў краіне функцыянуе больш як 25,8 тыс. аб’ектаў фізкультурна-спартыўнага прызначэння. Буйныя спартыўныя комплексы ёсць і ў рэгіёнах. Так, у 2010 годзе ўведзены ў эксплуатацыю спарткомплексы ў Магілёве і Лідзе, вяслярная база ў Жлобіне, Палац водных відаў спорту ў Брэсце, Лядовы палац у Лідзе і інш.

БелТА

Полная перепечатка текста и фотографий без письменного согласия главного редактора "Шлях перамогі" запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки | Условия использования материалов
Яндекс.Метрика 128 queries