Шлях Перамогі

Вилейская районная газета

Зіма змушае тапіць печы…

У гэтым годзе, хоць зіма ў нас і «еўрапейская», і радуе нас сонечнымі дзянькамі, але змушае ўсіх тапіць печы, каб у доме было цёпла і ўтульна. Але невыкананне элементарных правілаў пажарнай бяспекі можа стаць прычынай пажару і гібелі людзей. У рамках акцыі «адзінага дня бяспекі», 26 лютага быў запланаваны сялянскі сход у вёсцы Нарач, каб папярэдзіць вяскоўцаў аб рызыцы ўзнікнення ўзгарання, калі правілы эксплуатацыі пячнога абсталявання будуць парушаныя і не толькі…

Начальнік Вілейскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях Аляксандр Яхімовіч нагадаў прысутным жыхарам вёскі Нарач інфармацыю аб становішчы пажарнай бяспекі на тэрыторыі Вілейскага раёна. Спецыяліст распавёў пра выпадкі гібелі людзей ад пажараў, патлумачыў неабходнасць захавання нормаў і правілаў пажарнай бяспекі пры вядзенні прысядзібнай гаспадаркі. Кіраўнік райаддзела папярэдзіў аб адміністрацыйнай адказнасці за парушэнне норм і правілаў пажарнай бяспекі. Работнік МНС акцэнтаваў увагу грамадзян на неабходнасць набыцця аўтаномных пажарных апавяшчальнікаў, а таксама да вяскоўцаў давёў выпадкі гібелі людзей па прычыне курэння ў ложку ў нецвярозым стане. У канцы сходу вяскоўцам былі ўручаны памяткі на супрацьпажарную тэматыку.

У сваю чаргу, намеснік начальніка аддзела Сяргей Крачкоўскі пагутарыў пра бяспеку з працоўным калектывам Вілейскай раённай арганізацыйнай структуры «Добраахвотнае таварыства садзейнічання арміі, авіяцыі і флоту».

Полная перепечатка текста и фотографий без письменного согласия главного редактора "Шлях перамогі" запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки | Условия использования материалов
Яндекс.Метрика 141 queries