На трэцім этапе акцыі » Бяспечны Новы год!»работнікі Вілейскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях зладзілі для жыхароў Вілейшчыны яркія і незабыўныя мерапрыемствы.
У месцах продажаў піратэхнічных вырабаў з’яўляліся казачныя героі, Дзед Мароз са Снягуркай і праводзілі з пакупнікамі піратэхнікі прафілактычныя гутаркі, раздавалі наглядна-выяўленчую прадукцыю па бяспечным выкарыстанні піратэхнікі, прапаноўвалі зрабіць фота, нагадвалі адрас сайта МНС, дзе будуць размешчаны фатаграфіі і карысная, навучальная інфармацыя.
Таксама на дадзеным этапе ратавальнікі сумесна з Дзедам Марозам, Снягуркай і казачнымі персанажамі, актывістамі ДУА «Вілейская Гімназія №2», наведалі дзіцячае аддзяленне ўстановы аховы здароўя «Вілейская ЦРБ», дзе дзеці знаходзіліся на стацыянарным лячэнні. Дзед Мароз, Снягурка, Мядзведзь, Тыграня і Пятрушка правялі забаўляльную конкурсную праграму, выслухалі падрыхтаваныя вершы, правялі віктарыну і ўручылі карысныя прызы і падарункі.
Усе дзеці абяцалі здаравець хутчэй, апранацца цёпла, слухацца старэйшых і выконваць правілы пажарнай бяспекі! Усім вельмі спадабалася мерапрыемства!
Вілейскі РАНС