Шлях Перамогі

Вилейская районная газета

Заключны этап рэспубліканскай акцыі «Бяспека ў кожны дом!» на тэрыторыі Вілейскага раёна

На тэрыторыі Вілейскага раёна прайшоў заключны этап рэспубліканскай акцыі «Бяспека ў кожны дом!». Актывісты Беларускай маладзёжнай грамадскай арганізацыі выратавальнікаў-пажарных ДУА «Сярэдняй школы № 5 г. Вілейкі» і работнікі МНС наведвалі месцы з масавым знаходжаннем людзей, дзе звярталіся да грамадзян з просьбай аб тым, каб яны былі ўважлівыя ў пытаннях ўласнай бяспекі і праяўлялі клопат да тых, хто знаходзіцца побач — суседзям, сваякам, знаёмым. Інфармавалі па папярэджанні пажараў і гібелі людзей ад іх, распавядалі аб небяспецы курэння ў ложку, небяспецы пакідання дзяцей без нагляду.

Усім без выключэння актывісты раздавалі наглядна-выяўленчую прадукцыю, накіраваную на папярэджанне пажараў: «Дзеянні ў выпадку ўзнікнення пажару», «Бяспека ў кожны дом», «Цана імгнення».

Вілейскі РАНС

Полная перепечатка текста и фотографий без письменного согласия главного редактора "Шлях перамогі" запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки | Условия использования материалов
Яндекс.Метрика 129 queries