Зараз у краіне праходзіць прафілактычная акцыя “За бяспеку разам”. Нельга быць абыякавым да лесу тых людзей, якім патрэбна дапамога. Відавочна, што да катэгорыі рыску сярод насялення адносяцца адзінокапражываючыя і шматдзетныя сем’і.
Грамадзяне сталага ўзросту і шматдзетныя бацькі былі запрошаны ва ўтульную залу Дзяржаўнай установы Вілейскага тэрыторыяльнага цэнтру сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва, каб прыняць удзел у размове пра бяспеку. Работнікі Вілейскага районнага аддзелу па надзвычайным сітуацыям растлумачылі прысутным неабходнасць падтрымання чысціні і парадку у доме, бо той дом, у якім пануе чысціня і парадак, абаронены ад пажару.
Штогод з пачаткам ацяпляльнага сезона павялічваецца колькасць пажараў у жылых дамах, прычынай якіх найчасцей з’яўляюцца грубыя парушэнні правіл пажарнай бяспекі пры эксплуатацыі ацяпляльных сістэм і ўстановак, перагрузкі электрасетак, а таксама звычайная бестурботнасць. Перад пачаткам ацяпляльнага сезону трэба праверыць спраўнасць печак, каб своечасова іх адрамантаваць, ачысціць ад сажы, заладзіць расколіны. Усім было узгадана, што чысціць коміны і печкі трэба не радзей аднаго разу ў два месяцы. Трэба памятаць, што пры эксплуатацыі печак нельга іх пакідаць без нагляду або даручаць гэтую справу малалетнім дзецям. Падчас выступлення работнікі Вілейскага РАНС ўзгадалі пра неабходнасць выканання правіл пажарнай бяспекі пры выпальванні травы на прысядзібным участку або прыхатняй тэрыторыі. Падчас выступу перад прысутнымі, былі ўзгаданы правілы бяспекі пры навядзенні парадку на прысядзібным участку (выпальванне сухой расліннасці, смецця).не забыліся і пра АПА. У кожным доме і кватэры павінен стаяць аўтаномны пажарны апавяшчальнік, які як добры анел-хатнік будзе сцерагчы спакой і маемасць жыльцоў, зберагаць іх жыцце.
Хочацца спадзявацца, што размова была карыснай для ўсіх. Вельмі хочацца, каб чысціня і парадак сталі дэвізам кожнага грамадзяніна нашай краіны! За бяспеку разам!