У рамках рэспубліканскай прафілактычнай акцыі “За бяспеку разам” прайшла суразмова працаўнікоў вілейскага хлебазавода і кіраўніка Вілейскага раённага аддзела па надзвычайным сітуацыям Яхімовіча Аляксандра Аляксандравіча. У выступленні прагучала інфармацыя об стане пажарнай бяспекі на тэрыторыі Вілейскага раёна за 2016 год, былі прыведзены прыклады гібелі людзей на пажарах, растлумачана неабходнасць захавання нормаў і правілаў пажарнай бяспекі ў арганізацыі, была звернута ўвага прысутных на неабходнасць набыцця аўтаномных пажарных апавяшчальнікаў. Таксама А. А. Яхімовіч папярэдзіў усіх прысутных аб адміністрацыйнай адказнасці за парушэнне нормаў і правілаў пажарнай бяспекі.
У час праходжання акцыі асаблівая ўвага надавалася сем’ям, у якіх выхоўваюцца дзеці. Работнікі МНС сумесна з прадстаўнікамі іншых арганізацый наведалі сем’і, у якіх дзеці знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становішчы. Абследванне іх дамаўладанняў паказала наяўнасць парушэнняў правіл карыстання пячнога і электраабсталявання.
Хочацца верыць, што ўсе прысутныя ўсведамілі неабходнасць прывесці сваё жыллё ў добры стан па адной прычыне: надзвычайную сітуацыю прасцей папярэдзіць, чым ліквідаваць. Нетрэба эканоміць на асабістай бяспецы!
На прыканцы сустрэчы ўсім прысутным былі раздадзены лістоўкі, і прадэманстраваны фільм “Цана імгнення”. Жорсткімі кадрамі якога вельмі хацелася “ўскалыхнуць” усведамленне прысутных, прыцягнуць увагу грамадзян да праблемы пакідання дзяцей без нагляду, крануць іх душы. Відавочна, што самае страшэннае для бацькоў – гэта страта свайго дзіцяці, бо дзеці – наша будучыня, надзея і найвялікшая каштоўнасць.
Вілейскі РАНС