Шлях Перамогі

Вилейская районная газета – свежие и интересные новости

В Вилейском колледже для молодёжи провели мероприятие о проблеме безопасности жизни

Паступова актавая зала ўстановы адукацыі “Вілейскі дзяржаўны каледж” запаўнялася гаварлівай моладдзю. Маладыя людзі займалі месцы і, у прадчуванні чагосьці цікавага, змаўкалі. Пачалося мерапрыемства. Яно было прысвечана праблеме бяспекі жыцця. Спецыяліст группы прапаганды і навучання Вілейскага аддзелу па надзвычайным сітуаціям пачала размову з пытання: “Што для кожнага з прысутных з’яўляецца самым галоўным?” Цішыня ў зале… А потым: “Жыццё, жыццё, жыццё…” Сапраўды, гэта найвялікая каштоўнасць і чалавеку дадзена яно адзінае, і трэба пражыць яго дастойна і, канешне, бяспечна. Каб жыцце было бяспечным, не трэба далека хадзіць і шукаць шляхі вырашэння, можна проста мець у кішэні тэлефон з мабільным прыкладаннем “Дапамога побач” і ў надзвычайнай сітуацыі знайсці выйсце.

 Моладзі цікава было слухаць расповед кіраўніка  гістарычнага гуртка “Рыцар” пра мужных юнакоў, якія самі куюць сабе зброю і ўдзельнічаюць у шматлікіх рыцарскіх турнірах краіны. Важным для прысутных было паведамленне супрацоўніка дарожна-патрульнай службы пра значнасць светаадлюстраваных элементаў у цёмны час сутак. Знайшоў свой адбітак у душы і фільм “Недзіцячыя гульні”.

img_4282

У зале з’явілася напружаная цішыня. Але, калі ў памяшканне пачалі заходзіць актывісты Беларускай моладзевай грамадскай арганізацыі выратавальнікаў-пажарных, усмешкі апанталі твары моладзі. Сустрэча юнакоў і дзяўчат, аб’яднаных імкненнем праяўляць клопат аб бяспецы тых, хто жыве з імі побач, адбылася ў рамках трэцяга этапа рэспубліканскай акцыі «Моладзь за бяспеку». На прыканцы мерапрыемства ва ўрачыстых абставінах былі прыняты новыя члены ў рады Беларускай моладзевай грамадскай арганізацыі выратавальнікаў-пажарных, якім былі ўручаны запаветныя членскія білеты. Гэтыя юнакі, можна спадзявацца, ўнясуць свежы подых ў добрыя справы арганізацыі, і моц актывістаў толькі ўзрасце. Можна пажадаць юным выратавальнікам-пажарным толькі цярпення і поспехаў у справах і навучанні.

Полная перепечатка текста и фотографий без письменного согласия главного редактора "Шлях перамогі" запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки | Условия использования материалов
Яндекс.Метрика 34 queries