Шлях Перамогі

Вилейская районная газета

Устаноўка АПА засцеражэ Вас і жыллё…

20 снежня начальнік Вілейскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях Аляксандр Яхiмовiч правёў сустрэчу з працоўнымі калектывамі Вілейскага лясніцтва і Прыгараднага лясніцтва ДДЛГУ «Вілейскі вопытны лясгас». Першы намеснік начальніка аддзела Анатоль Стрэж выступіў перад работнікамі раённага Савета дэпутатаў, а намеснік начальніка аддзела Сяргей Крачкоўскі з жыхарамі вёсак Жукавічы і Гарадзілавічы Крывасельскага сельскага Савета.

Пра тое, якая аператыўная абстаноўка склалася ў Рэспубліцы, вобласці і раёне праінфармавалі спецыялісты і прывялі прыклады пажараў з гібеллю людзей, правялі тлумачальную працу па пытаннях бяспекі жыццядзейнасці, недапушчальнасці пакідання дзяцей без нагляду. Работнікі МНС таксама нагадалі у каго ёсць пячное ацяпленне дома ці ў вёсцы, падтрымліваць спраўнасць. Аматарам зімовай рыбалкі не выходзіць на тонкі лёд.

— Мы ўсім рэкамендуем ўсталяваць аўтаномныя пажарныя апавяшчальнікі, — звярталіся да прысутных кіраўнікі райаддзела, — так як гэта найбольш даступны сродак, здольны засцерагчы людзей і іх жыллё ад страшных наступстваў пажару. Прыбор рэагуе на задымленне якое ўзнікла, падаючы магутны гукавы сігнал, пачуць які можа не толькі спячы чалавек, але і яго суседзі. А так жа ўсталяваць сабе і сваім дзецям на мабільныя тэлефоны карыснае прыкладанне МНС Беларусі дапамогу побач.

Удзельнікі сустрэч у якасці замацавання асноўных супрацьпажарных ведаў атрымалі памяткі і ўлёткі з рэкамендацыямі ад МНС.

Вілейскі РАНС

Полная перепечатка текста и фотографий без письменного согласия главного редактора "Шлях перамогі" запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки | Условия использования материалов
Яндекс.Метрика 128 queries