У рамках першага этапу рэспубліканскай прафілактычнай акцыі «Канікулы без дыму і агню» работнікі Вілейскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях правялі сустрэчу з хлопчыкамі ў дзіцячым загарадным аздараўленчым лагеры «Лясная казка».
Работнікі МНС нагадалі дзецям асноўныя правілы паводзін пры ўзнікненні пажару ў доме, школе, лесе, а таксама правілы паводзін на вадаёмах. З дзецьмі была праведзена прафілактычная гутарка па асновах бяспекі жыццядзейнасці, прадэманстраваны навучальны відэафільм. Падчас акцыі рабяты змаглі азнаёміцца з работай пажарнай аўтацыстэрны, аварыйна-выратавальнага абсталявання, прымерыць баявую вопратку ратавальнікаў і пасядзець ўнутры кабіны аўтамабіля. А на заканчэнне ўсіх чакала водная феерыя!
Хлопцы і дзяўчынкі засталіся з пазітыўным настроем!
Вілейскі РАНС