Шлях Перамогі

Вилейская районная газета

У школе №5 прайшла актывізацыя рэспубліканскай акцыі «Бяспека ў кожны дом!»

З мэтай актывізацыі рэспубліканскай акцыі «Бяспека ў кожны дом!» на тэрыторыі Вілейскага раёна ў выхадныя дні 24-25 лютага работнікі Вілейскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях і старшы інжынер аддзела нарматыўна-тэхнічнай работы і папярэджвання надзвычайных сітуацый установы «Мінскае абласное ўпраўленне МНС» Бураченак Мікалай Сяргеевіч, выступілі перад навучэнцамі і працоўным калектывам ДУА «Сярэдняя школа №5 г. Вілейкі».

У ходзе гутаркі была даведзена інфармацыя аб аператыўнай абстаноўцы ў вобласці, прыведзены прыклады пажараў з гібеллю людзей. Таксама праведзена тлумачальная праца па пытаннях бяспекі жыццядзейнасці, аб недапушчальнасці пакідання дзяцей без нагляду і аб бяспечных паводзінах на вадзе, што не варта забываць аб сваіх састарэлых бацьках. Акцэнтавалі ўвагу прысутных на тым, што асноўнай прычынай вогненных надзвычайных сітуацый з’яўляецца неасцярожнае абыходжанне з агнём, парушэнне правілаў пажарнай бяспекі пры эксплуатацыі і мантажы пячнога ацяплення. Прысутным быў прадэманстраваны відэафільм на супрацьпажарную тэматыку.

Удзельнікі сустрэчы ў якасці замацавання асноўных супрацьпажарных ведаў былі забяспечаны памяткамі і ўлёткамі з рэкамендацыямі ад МНС.

Актывісты Беларускай маладзёжнай грамадскай арганізацыі ратавальнікаў-пажарных і работнікі МНС наведвалі месцы з масавым знаходжаннем людзей, дзе звярталіся да грамадзян з просьбай аб тым, каб яны былі ўважлівыя ў пытаннях ўласнай бяспекі і праяўлялі клопат да тых, хто знаходзіцца побач – суседзям, сваякам, знаёмым. Інфармавалі па папярэджанні пажараў і гібелі людзей ад іх, распавядалі аб небяспецы курэння ў ложку, небяспецы пакідання дзяцей без нагляду.

Усім без выключэння актывісты раздавалі наглядна-выяўленчую прадукцыю, накіраваную на папярэджанне пажараў: «Дзеянні ў выпадку ўзнікнення пажару», «Бяспека ў кожны дом».

Вілейскі РАНС

Полная перепечатка текста и фотографий без письменного согласия главного редактора "Шлях перамогі" запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки | Условия использования материалов
Яндекс.Метрика 128 queries