Шлях Перамогі

Вилейская районная газета

У адно імгненне…

Кіраўніцтва Вілейскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях 27 лютага з мэтай прафілактыкі ўзнікнення пажараў і гібелі людзей ад іх, зноў працягвае весці размовы з працоўнымі калектывамі аб самым важным у жыцці чалавека – аб бяспечнай жыццядзейнасці дарослых і дзяцей. Першы намеснік начальніка аддзела Анатоль Стрэж сустрэўся з работнікамі Вілейскага раённага выканаўчага камітэта і раённага Савета дэпутатаў, а намеснік начальніка аддзела Сяргей Крачкоўскі з педагагічным складам сярэдняй школы №3 горада Вілейкі.

Аб становішчы з пажарамі, якая склалася ў Рэспубліцы, вобласці і нашым раёне, распавялі прысутным спецыялісты, пры гэтым падкрэслілі, што за бягучы перыяд гэтага года ў вобласці назіраецца тэндэнцыя змяншэння пажараў і загінулых ад іх. Як сведчыць статыстыка, асноўная частка загінулых знаходзілася ў нецвярозым стане. Кіраўнікі райаддзела правялі тлумачальную працу па пытаннях бяспекі жыццядзейнасці, у каго ёсць пячное ацяпленне дома або ў вёсцы, праверыць спраўнасць. Работнікі РАНС звярнулі асаблівую ўвагу, што ў раёне прафілактыцы дзіцячага траўматызму і гібелі надаецца належная ўвага.

— У першую чаргу трэба звярнуцца да бацькоў, каб навучылі сваіх дзетак бяспечным паводзінам дома, у школе, на вуліцы і на сваім прыкладзе паказвалі, як трэба паступаць у той ці іншай сітуацыі, – адзначылі спецыялісты. – Наша мэта – дамагчыся, каб дзеці былі пад наглядам, ў бяспецы, і калі гаворка ідзе аб іх здароўi і жыццi, абыякавых не павінна быць. Яшчэ раз паўтарылі – у жыцці часам у адно імгненне можа здарыцца непапраўнае. Памятайце пра гэта, Дарослыя!

Удзельнікі сустрэч у якасці замацавання асноўных супрацьпажарных ведаў атрымалі памяткі і ўлёткі з рэкамендацыямі ад МНС.

Полная перепечатка текста и фотографий без письменного согласия главного редактора "Шлях перамогі" запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки | Условия использования материалов
Яндекс.Метрика 138 queries