На Вiлейшчыне стартаваў трэці этап рэспубліканскай акцыі «Бяспека – у кожны дом!». Работнікі Вілейскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях не толькі тэарэтычна, але і практычна азнаёмілі аб мерах пажарнай бяспекі работнікаў ААТ «Вілейскі камбікормавы завод» і Вілейскага вытворчага ўчастка ААТ «Маладзечанскі малочны камбінат».
У ходзе гутаркі была даведзена інфармацыя аб аператыўнай абстаноўцы ў вобласці, раёне, прыведзены прыклады пажараў з гібеллю людзей. Таксама праведзена тлумачальная праца па пытаннях бяспекі жыццядзейнасці. Акцэнтавалі ўвагу прысутных на тым, што асноўнай прычынай вогненных надзвычайных сітуацый з’яўляецца неасцярожнае абыходжанне з агнём, работнікі МНС патлумачылі асноўныя правілы бяспекі (эксплуатацыя пячнога ацяплення і электраабсталявання, алгарытм дзеянняў пры пажары дома, правілы працы з першаснымі сродкамі пажаратушэння, неабходнасць устаноўкі АПА і інш.) Прысутным быў прадэманстраваны відэафільм на супрацьпажарную тэматыку.
Для замацавання атрыманых работнікамі ведаў, была праведзена віктарына. Усім удзельнікам мерапрыемства былі раздадзеныя ўлёткі аб мерах пажарнай бяспекі.
Прысутныя атрымалі шмат пазітыўных эмоцый!
Вілейскі РАНС