Шлях Перамогі

Вилейская районная газета – свежие и интересные новости

Штодня нагадваем пра бяспеку…

Кіраўніцтва Вілейскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях 9 кастрычніка з мэтай прафілактыкі ўзнікнення пажараў і гібелі людзей на іх, зноў працягвае весці размовы з працоўнымі калектывамі аб самым важным у жыцці чалавека — аб бяспечнай жыццядзейнасці дарослых і дзяцей. Начальнік аддзела Аляксандр Аляксандравіч Яхимович сустрэўся з работнікамі ААТ «Стройдетали», а намеснік начальніка аддзела па АТР Яўген Іванавіч Шалухо з работнікамі крамы «МаркФормель» ТАА «Формель».

Аб становішчы з пажарамі, якая склалася ў Рэспубліцы, вобласці і нашым раёне, распавялі прысутным спецыялісты, пры гэтым падкрэслілі, што за бягучы перыяд гэтага года ў вобласці назіраецца тэндэнцыя павелічэння пажараў і загінулых на іх. Як сведчыць статыстыка, асноўная частка загінулых знаходзілася ў нецвярозым стане. Работнікі МНС адзначылі, што за апошнія пяць гадоў на Вілейшчыне назіраецца ўстойлівая тэндэнцыя зніжэння гібелі на пажарах, і гэтаму, напэўна, спрыяе вялікая прафілактычная праца РАНС з насельніцтвам. Таксама кіраўнікі райаддзела правялі тлумачальную працу па пытаннях бяспекі жыццядзейнасці, у каго ёсць пячное ацяпленне дома або ў вёсцы, праверыць спраўнасць. Работнікі РАНС звярнулі асаблівую ўвагу, што ў раёне прафілактыцы дзіцячага траўматызму і гібелі надаецца належная ўвага.

— У першую чаргу трэба звярнуцца да бацькоў, каб навучылі сваіх дзетак бяспечным паводзінам дома, у школе, на вуліцы і на сваім прыкладзе паказвалі як трэба паступаць у той ці іншай сітуацыі, — адзначылі спецыялісты. – Наша мэта – дамагчыся, каб дзеці былі пад наглядам, ў бяспецы, і калі гаворка ідзе аб іх здароўе і жыцця, абыякавых не павінна быць. Яшчэ раз паўтарылі-у жыцці часам у адно імгненне можа здарыцца непапраўнае. Памятаеце пра гэта, Дарослыя!

***

З мэтай прафілактыкі ўзнікнення пажараў і гібелі людзей на іх, 10 кастрычніка кіраўніцтва раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях правялі сустрэчы з працоўнымі калектывамі.

Начальнік раённага аддзела па НС Аляксандр Яхімовіч выступіў перад працоўнымі калектывамі Нарачанскага сельвыканкама і ААТ «Нарачанскія зоры». Намеснік начальніка аддзела па АТР Яўген Шалуха сустрэўся з работнікамі РУП «Мінскае абласное агенцтва па рэгістрацыі і зямельным кадастры» «БТІ».

Кіраўнікі райаддзела праінфармавалі аб аператыўнай абстаноўцы ў Рэспубліцы, вобласці і раёне, прывялі прыклады пажараў з гібеллю людзей. Таксама спецыялісты правялі тлумачальную працу па пытаннях бяспекі жыццядзейнасці, недапушчальнасці пакідання дзяцей без нагляду і аб тым, што не варта забываць аб сваіх састарэлых бацьках.

— Па-ранейшаму асноўнай прычынай пажараў, на якіх загінулі людзі-з’яўляецца неасцярожнае абыходжанне з агнём, — акцэнтавалі ўвагу прысутных работнікі МНС, — большасць з загінулых знаходзіліся ў стане алкагольнага ап’янення. Работнікі РАНС таксама нагадалі ў каго ёсць пячное ацяпленне ў доме прывесці яго належны стан і быць уважлівымі да ўсяго навакольнага у сваім штодзённым жыцці, а таксама парэкамендавалі ўсталяваць на мабільны тэлефон карыснае прыкладанне МНС Беларусі дапамогу побач.

Удзельнікі сустрэч у якасці замацавання асноўных супрацьпажарных ведаў атрымалі памяткі і ўлёткі з рэкамендацыямі ад МНС.

 

Полная перепечатка текста и фотографий без письменного согласия главного редактора "Шлях перамогі" запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки | Условия использования материалов
Яндекс.Метрика 98 queries