Шлях Перамогі

Вилейская районная газета

Сельгаспрадпрыемствы Вілейскага раёна знаходзяцца на асаблівым кантролі

Напярэдадні ўборачнай кампаніі і перыяду нарыхтоўкі кармоў сельгаспрадпрыемствы знаходзяцца на  асаблівым кантролі. У цяперашні час работнікі Вілейскага РАНС вядуць маштабную тлумачальную работу сярод аграрыяў. Асаблівая ўвага пры гэтым надаецца выкананню супрацьпажарнага рэжыму. Вельмі часта менавіта парушэнні элементарных правілаў бяспекі прыводзяць да ўзгарання. Курэнне, адсутнасць штодзённага абслугоўвання тэхнікі, своечасовай ачысткі тэрыторый і агрэгатаў, а таксама замены няспраўнага інвентара можа абярнуцца трагедыяй і значным матэрыяльным уронам.

У Вілейскім РАНС звярнулі ўвагу, што кіраўнікам сельскагаспадарчых прадпрыемстваў неабходна загадзя правесці комплекс падрыхтоўчых мерапрыемстваў: прызначыць асоб, адказных за супрацьпажарную падрыхтоўку і арганізацыю супрацьпажарнага рэжыму, а таксама пракантраляваць сітуацыю з праходжаннем супрацьпажарнага інструктажу усімі падначаленымі. Акрамя таго, вадзіцелі, камбайнеры, трактарысты павінны быць падрыхтаваны па пажарна-тэхнічным мінімуму. У мэтах прывядзення суб’ектаў сельскай гаспадаркі ў належны супрацьпажарны стан у перыяд «бітвы за ўраджай», работнікамі інспекцыі нагляду і прафілактыкі Вілейскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях праведзена навучанне работнікаў СУП «Усходні-агра» па праграме пажарна-тэхнічнага мінімуму. Праведзены рэйд па месцах захоўвання і перапрацоўкі збожжавых культур і праверка збожжаўборачных камбайнаў. З работнікамі і службовымі асобамі, якія займаюцца ўборкай ўраджаю праведзены тэарэтычныя заняткі па выкананні патрабаванняў правілаў пажарнай бяспекі ў перыяд уборкі і нарыхтоўкі збожжавых культур, а таксама супрацьпажарныя інструктажы, раздадзена  наглядна-выяўленчая прадукцыя.

Сапраўды,  духмяны і смачны хлеб з родных палёў павінен прыйсці на стол да кожнага беларуса своечасова і без страт!

 Вилейский РОЧС 

Полная перепечатка текста и фотографий без письменного согласия главного редактора "Шлях перамогі" запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки | Условия использования материалов
Яндекс.Метрика 127 queries