Шлях Перамогі

Вилейская районная газета – свежие и интересные новости

Работнікі Вілейскага РАНС сустрэліся з працоўным калектывам ВТЦСАН

З мэтай прафілактыкі ўзнікнення пажараў і гібелі людзей ад іх 4 снежня 2017 года ў працоўным калектыве Вілейскага тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва выступіла інспектар групы прапаганды і навучання Вілейскага РАНС Надзея Літвіновіч. На мерапрыемстве прысутнічала 14 чалавек. Працоўны калектыў быў праінфармаваны аб тым, якое мерапрыемства праходзіць з 4 па 28 снежня 2017 года —  рэспубліканская акцыя «Бяспечны Новы год!». Асаблівая ўвага была нададзена пытанню выкарыстання піратэхнічных вырабаў, пакідання дзяцей без нагляду і таго, да якіх трагічных наступстваў можа прывесці безадказнасць.

Удзельнікі сустрэчы ў якасці замацавання асноўных супрацьпажарных ведаў былі забяспечаны памяткамі з рэкамендацыямі ад МНС.

Вілейскі РАНС

Полная перепечатка текста и фотографий без письменного согласия главного редактора "Шлях перамогі" запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки | Условия использования материалов
Яндекс.Метрика 34 queries