Шлях Перамогі

Вилейская районная газета

Прасцей папярэдзіць!

3 лютага прайшла суразмова работнікаў ДУП «Вілейскае ЖКГ» і кіраўніка Вілейскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях Аляксандра Яхімовіча.

Працоўны калектыў ДУК «Вілейская раённая Цэнтральная бібліятэка» сустрэўся з першым намеснікам начальніка Анатолем Стрэжам, педагогі ДУА «Сярэдняя школа №5 г. Вілейкі» з намеснікам начальніка Яўгенам Шалуха, а выхавальнікі ДУА «Дашкольны цэнтр развіцця дзіцяці г. Вілейка» з намеснікам начальніка Сяргеем Крачкоўскім.

У выступах прагучала інфармацыя аб стане пажарнай бяспекі на тэрыторыі Вілейскага раёна за 2019 год, былі прыведзеныя прыклады гібелі людзей на пажарах, растлумачаная неабходнасць захавання нормаў і правілаў пажарнай бяспекі ў арганізацыі, была звернутая ўвага прысутных на неабходнасць набыцця аўтаномных пажарных апавяшчальнікаў. Таксама спецыялiсты папярэдзілі ўсіх прысутных аб адміністрацыйнай адказнасці за парушэнне норм і правілаў пажарнай бяспекі. Падчас праходжання бясед асаблівая ўвага надавалася сем’ям, у якіх выхоўваюцца дзеці.

Хочацца верыць, што ўсе прысутныя ўсведамілі неабходнасць прывесці сваё жыллё ў добры стан па адной прычыне: надзвычайную сітуацыю прасцей папярэдзіць, чым ліквідаваць. Нетрэба эканоміць на асабістай бяспецы!

На прыканцы сустрэч ўсім прысутным былі раздадзены лістоўкі, і прадэманстраваны фільм “Цана імгнення”. Жорсткімі кадрамі якога вельмі хацелася “ўскалыхнуць” усведамленне прысутных, прыцягнуць увагу грамадзян да праблемы пакідання дзяцей без нагляду, крануць іх душы. Відавочна, што самае страшэннае для бацькоў – гэта страта свайго дзіцяці, бо дзеці – наша будучыня, надзея і найвялікшая каштоўнасць.

Вілейскі РАНС

Полная перепечатка текста и фотографий без письменного согласия главного редактора "Шлях перамогі" запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки | Условия использования материалов
Яндекс.Метрика 136 queries