Шлях Перамогі

Вилейская районная газета

Прафілактыка перш за ўсё!

Кіраўніцтва Вілейскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях, з мэтай прафілактыкі ўзнікнення пажараў і гібелі людзей ад іх, працягвае сустракацца з жыхарамі раёна…

20 лютага начальнік Вілейскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях Аляксандр Яхімовіч правёў сустрэчу з жыхарамі вёскі Даўгінава, першы намеснік начальніка аддзела Анатоль Стрэж пагутарыў з жыхарамі вёскі Касцяневічы і работнікамі раённага газазабеспячэння, а намеснік начальніка аддзела Сяргей Крачкоўскі з пражываючымi ў вёсцы Хаменцы.

Спецыялісты праінфармавалі аб аператыўнай абстаноўцы ў Рэспубліцы, вобласці і раёне, прывялі прыклады пажараў з гібеллю людзей, правялі тлумачальную працу па пытаннях бяспекі жыццядзейнасці, недапушчальнасці пакідання дзяцей без нагляду. Работнікі МНС таксама нагадалі ў каго ёсць пячное ацяпленне дома ці ў вёсцы, праверыць спраўнасць яго.

— Пажадана, усталяваць аўтаномныя пажарныя апавяшчальнікі, – рэкамендавалі прысутным кіраўнікі райаддзела, – так як гэта найбольш даступны сродак, здольны засцерагчы людзей і іх жыллё ад страшных наступстваў пажару. Прыбор рэагуе на ўзніклае задымленне, падаючы магутны гукавы сігнал, пачуць які можа не толькі спячы чалавек, але і яго суседзі. А так жа ўсталяваць сабе і сваім дзецям на мабільныя тэлефоны карыснае прыкладанне МНС Беларусі «Дапамогу побач».

Удзельнікі сустрэч у якасці замацавання асноўных супрацьпажарных ведаў атрымалі памяткі і ўлёткі з рэкамендацыямі ад МНС.

Полная перепечатка текста и фотографий без письменного согласия главного редактора "Шлях перамогі" запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки | Условия использования материалов
Яндекс.Метрика 141 queries