У Рэспубліцы стартавала прафілактычная акцыя «Не прапальвай сваё жыццё».
Работнікі Вілейскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях і актывісты клуба юных ратавальнікаў пажарных сярэдняй школа № 3 на прыпыначных пунктах «26-я крама», «Логас» і ЖД станцыі расказалі гараджанам горада пра акцыю, якая праходзіць зараз у краіне, прывялі прыклады пажараў, якія адбыліся ў раёне па прычыне курэння.
Спачатку прысутныя не вельмі хацелі ўключацца ў суразмову, не прывыклі яны да жывога дыялога аб набалелым у грамадстве жывога дыялога аб набалелым у грамадстве. Але запланаванае было агучана і, спадзяемся, – пачута. На прыпынках, усе пасажыры пасля аб’явы замоўкалі і накіроўвалі свае погляды на работніка МНС:
– Паважаныя вілейчане, ў Рэспубліцы пачалася акцыя «Не прапальвай сваё жыццё». Па прычыне курэння ў раёне…
Лістоўкі пачалі пераходзіць з рук у рукі. Народ зацікавіўся праблемай грамадства – пажары па прычыне курэння. А адна пажылая жанчына ў канцы гутаркі адзначыла:
– У маёй сям’і ніхто не курыць, але сусед не можа пазбавіцца ад гэтай шкоднай звычкі, дам яму пачытаць – можа дапаможа – кіне.
У грамадстве трэба спадзявацца на тое, што абыякавасць і раўнадушша людзей гэта адзіныя выпадкі, а незаканамернасць.
Вилейский РОЧС