Шлях Перамогі

Вилейская районная газета – свежие и интересные новости

Надзейная абарона

У ААТ «Новая Любанiя» з мэтай удасканалення арганізацыі ажыццяўлення мер па прадухіленні надзвычайных сітуацый тэхнагеннага і прыроднага характару, зніжэння шкоды пры іх узнікненні, каардынацыі дзеянняў пры лакалізацыі і ліквідацыі надзвычайных сітуацый праведзена камандна-штабное вучэнне на тэму: «Арганізацыя і правядзенне мерапрыемстваў па абароне насельніцтва і тэрыторый ад надзвычайных сітуацый прыроднага і тэхнагеннага характару».

Пастаўленыя перад кіраўніцтвам задачы па забеспячэнню пастаяннай гатоўнасці працоўнага персаналу да своечасовым і ўмелым дзеянням у ліквідацыі аварыі, якая ўзнікла на вытворчасці, альбо любы іншы пазаштатнай надзвычайнай сітуацыі, – выканана паспяхова.

Работнікамі Вілейскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях кіраўніцтву арганізацыі аказана садзейнічанне ў падрыхтоўцы і правядзенні дадзеных мерапрыемстваў, праведзены выступленні з прапановай новых формаў і метадаў правядзення практычных заняткаў у дадзеным кірунку, удасканалення навыкаў і ўменняў службовых асоб і працуючага персаналу ў сферы забеспячэння бяспекі жыццядзейнасці насельніцтва ў цэлым.

З станоўчага боку варта адзначыць службовых асоб, якія прымалі ўдзел у вучэннях. Сур’ёзнае стаўленне і адказны падыход кіраўніцтва і службовых асоб да забеспячэнні супрацьпажарнага рэжыму, да навучання працоўнага персаналу – ёсць і будзе надзейнай абаронай.

Сяргей АДАМОВІЧ, старэйшы інжынер Вілейскага РАНС.

Фота аўтара    

Полная перепечатка текста и фотографий без письменного согласия главного редактора "Шлях перамогі" запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки | Условия использования материалов
НОВОСТИ РУБРИКИ
Яндекс.Метрика 31 queries