Шлях Перамогі

Вилейская районная газета – свежие и интересные новости

Мы за бяспечныя навагоднія канікулы

У рамках рэспубліканскай акцыі «Бяспечны Новы год!» работнікі Вілейскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях і АСВОДа правялі прафілактычныя мерапрыемствы ў Любанскай сярэдняй школе Вілейскага раёна.

Інспектар сектара прапаганды і ўзаемадзеяння з грамадскасцю райаддзела па НС Надзея Літвіновіч распавяла дзецям аб правілах бяспекі, як паводзіць сябе дома, у школе і на вуліцы, каб пазбегнуць небяспечных сітуацый. Акцэнтавала ўвагу на небяспеку піратэхнічных вырабаў, паразмаўляла пра асаблівасці ўстаноўкі навагодняй елкі і выкарыстання электрагірлянды ў перыяд навагодніх і калядных святаў. Вучням задавалі пытанні, звязаныя з бяспекай. Школьнікі ахвотна на іх адказвалі і самыя актыўныя атрымалі памятныя прызы ад МНС.

Без увагі не засталася і тэма бяспекі на лёдзе. Прадстаўнік выратавальнай станцыі Граковіч Лізавета распавяла аб забароне выхаду на тонкі лёд. Патлумачыла, што выходзіць на замёршы вадаём вельмі небяспечна, і тым больш гуляць на лёдзе, аб недапушчальнасці самастойнага выхаду на лёд, асабліва ў перыяд лёдастава, а таксама яго раставання і разбурэння пры змене тэмпературнага рэжыму. Распавяла аб правілах паводзін на лёдзе: «Што рабіць, калі вы праваліліся пад лёд?» і » Калі патрэбна ваша дапамога».

У канцы мерапрыемства былі прадэманстраваны тэматычныя відэафільмы: «Піратэхніка» і «Тонкі лёд».

Полная перепечатка текста и фотографий без письменного согласия главного редактора "Шлях перамогі" запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки | Условия использования материалов
Яндекс.Метрика 41 queries