На мінулым тыдне Вілейскія выратавальнікі ў чарговы раз прыехалі ў госці да хлопцаў і дзяўчат у летні лагер “Лясная Казка” і “Лясны гарадок”.
У ходзе мерапрыемства работнікі МНС нагадалі дзецям, што трэба рабіць, каб лета прайшло радасна і бесклапотна. Мерапрыемства прайшло ў два этапы.
На першым этапе была праведзена прафілактычная размова з дзецьмі. Асноўная ўвага была нададзена на купанне ў вадаёмах і ўпаў вогнішчаў у летні перыяд часу. Дзеці з задавальненнем прымалі ўдзел у конкурсах, прапанаваных выратавальнікамі.
На другім этапе супрацоўнікі МНС зладзілі для дзяцей дэманстрацыю пажарна-аварыйна-выратавальнай тэхнікі і абсталявання. Яны зацікаўлена вывучалі абсталяванне. Некаторыя змаглі нават памераць баявую вопратку і адчуць сябе ў ролі сапраўднага выратавальніка. Самыя актыўныя ўдзельнікі атрымалі маляўнічыя брашуры і кніжкі, каб чарговы раз паўтарыць правілы бяспекі ўжо ў свабодны час.
Мерапрыемства прайшло цікава і галоўнае прадуктыўна.
Вілейскі РАНС






