Шлях Перамогі

Вилейская районная газета – свежие и интересные новости

Канiкулы без дыму і агню

Супрацоўнікі Вілейскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях правялі вучэбна-выхаваўчую сустрэчу са школьнікамі ў рамках рэспубліканскай прафілактычнай акцыі «Канiкулы без дыму і агню».

Бо, ні для каго не сакрэт, што для дзяцей у перыяд працы летніх аздараўленчых лагераў сустрэчы з работнікамі МНС ужо сталі аднымі з самых яркіх і чаканых мерапрыемстваў, якія праходзяць у цікавай форме.

Пачалося мерапрыемства з дэманстрацыі аварыйна-выратавальнай тэхнікі, ратавальнікі паказалі, як карыстацца аварыйна-выратавальным інструментам і іншым пажарным абсталяваннем. Усе жадаючыя змаглі прымерыць баявую вопратку і апынуцца за рулём баявой машыны.

Пасля пазнавальнай экскурсіі хлопцы і дзяўчаты адправіліся на псіхалагічную паласу, дзе кожны змог адчуць частку фізічнай нагрузкі, з якой сутыкаюцца ратавальнікі.

Далей «юныя ратавальнікі» падзяліліся на 2 каманды і прыняліся выконваць заданні ад ратавальнікаў. На кожным этапе дзецям былі прапанаваны тэарэтычныя і практычныя заданні. Удзельнікам мерапрыемства трэба было праявіць усе свае веды бяспекі жыццядзейнасці, мысленне, логіку, спрыт і хуткасць. Да праходжання гульні кожная каманда паставілася з поўнай адказнасцю. Усе беспамылкова адказалі на падрыхтаваныя інспектарам пытанні.

У завяршэнні удзельнікі мерапрыемства атрымалі заахвочвальныя прызы ад ратавальнікаў і зрабілі дружны фотаздымак на фоне пажарнай машыны. Мы ўпэўнены, што гэты дзень пакінуў хлапчыкам і дзяўчынкам толькі станоўчыя эмоцыі!

Полная перепечатка текста и фотографий без письменного согласия главного редактора "Шлях перамогі" запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки | Условия использования материалов
НОВОСТИ РУБРИКИ
Яндекс.Метрика 59 queries