Шлях Перамогі

Вилейская районная газета – свежие и интересные новости

Дзед Мароз дайшоў да бальніцы

На трэцім этапе акцыі «Бяспечны Новы год!» работнікі Вілейскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях зладзілі для жыхароў Вілейшчыны яркія і незабыўныя мерапрыемствы.
У месцах продажу піратэхнічных вырабаў з’яўляўся незвычайна яркі Дзед Мароз і праводзіў з пакупнікамі піратэхнікі прафілактычныя гутаркі, раздаваў наглядна-выяўленчую прадукцыю па бяспечным выкарыстанні піратэхнікі, прапаноўваў зрабіць фота, нагадваў адрас сайта МНС, дзе будуць размешчаны фотаздымкі і карысная навучальная інфармацыя.

Таксама на гэтым этапе ратавальнікі сумесна з Дзедам Марозам, Снягуркай і казачнымі персанажамі, актывістамі ДУА «Сярэдняя школа № 5 г. Вілейкі», наведалі дзіцячае аддзяленне ўстановы аховы здароўя «Вілейская ЦРБ», дзе дзеці знаходзіліся на стацыянарным лячэнні. Дзед Мароз, Снягурка, Лясун, Кікімара і Баба Яга правялі забаўляльную конкурсную праграму, выслухалі падрыхтаваныя вершы, патанчылі і ўручылі карысныя прызы і падарункі.

Усе дзеці абяцалі хутчэй папраўляць здароўе, апранацца цяплей, слухацца старэйшых і выконваць правілы пажарнай бяспекі! Усім вельмі спадабалася мерапрыемства!

Вілейскі РАНС

Полная перепечатка текста и фотографий без письменного согласия главного редактора "Шлях перамогі" запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки | Условия использования материалов
НОВОСТИ РУБРИКИ
Яндекс.Метрика 33 queries