Шлях Перамогі

Вилейская районная газета

Другі этап акцыі «Бяспека – у кожны дом!» прайшоў у Вілейскім раёне

У рамках 2-га этапу рэспубліканскай акцыі «Бяспека – у кожны дом!» работнікі Вілейскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях ва ўстановах адукацыі «Вілейскі дзяржаўны каледж» і «Ильянскі дзяржаўны аграрны каледж» не толькі тэарэтычна, але і практычна азнаёмілі навучэнцаў аб пажарнай бяспекі.

У ходзе гутаркі была даведзена інфармацыя аб аператыўнай абстаноўцы ў вобласці, раёне, прыведзены прыклады пажараў з гібеллю людзей. Таксама праведзена тлумачальная праца па пытаннях бяспекі жыццядзейнасці. Акцэнтавалі ўвагу прысутных на тым, што асноўнай прычынай вогненных надзвычайных сітуацый з’яўляецца неасцярожнае абыходжанне з агнём. Прысутным быў прадэманстраваны відэафільм на супрацьпажарную тэматыку.

Для замацавання атрыманых навучэнцамі ведаў, была праведзена віктарына: «Дзе логіка?». Усім удзельнікам мерапрыемства былі раздадзеныя ўлёткі аб мерах пажарнай бяспекі.

Навучэнцы і выкладчыкі атрымалі шмат пазітыўных эмоцый!

Вілейскі РАНС

Полная перепечатка текста и фотографий без письменного согласия главного редактора "Шлях перамогі" запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки | Условия использования материалов
Яндекс.Метрика 129 queries