Шлях Перамогі

Вилейская районная газета – свежие и интересные новости

Бяспека заўсёды і ўсюды…

7 лютага работнікамі Вілейскага райаддзела па надзвычайных сітуацыях былі праведзены выступленні ў працоўных калектывах і на сельскім сходзе. Начальнік аддзела Аляксандр Яхімовіч пагутарыў з рабочымі ДРОЦ «Надзея», першы намеснік начальніка аддзела Анатоль Стрэж сустрэўся з работнікамі ЖКГ, намеснік начальніка аддзела Яўген Шалуха з выхавацелямі ДУА «Санаторны яслі-сад № 10 г.Вілейкі», а намеснік начальніка аддзела Сяргей Крачкоўскі з жыхарамі вёскі Качанкі Крывасельскага сельскага Савета.

Прысутным на мерапрыемствах работнікі Вілейскага РАНС давялі аператыўную абстаноўку па пажарах і надзвычайных сітуацыях у Рэспубліцы і ў Вілейскім раёне. Ратавальнікі нагадалі прысутным аб правілах пажарнай бяспекі ў розных месцах. Не засталася без увагі вострая тэма – дзіцячая свавольства з агнём. Спецыялісты нагадалі ўсім пра адказнасць бацькоў за дзіцячую бяспеку. Таксама закранулі тэмы правілаў пажарнай бяспекі ў адміністрацыйных будынках.

Завяршаючы свае выступы, работнікі Вілейскага райаддзела па надзвычайных сітуацыях надалі ўвагу пытанню абсталявання домаўладанняў аўтаномнымі пажарнымі апавяшчальнікамі і падтрыманню іх у працоўным стане. У ходзе выступленняў усім удзельнікам сустрэчы былі ўручаны тэматычныя памяткі і лістоўкі.

Полная перепечатка текста и фотографий без письменного согласия главного редактора "Шлях перамогі" запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки | Условия использования материалов
Яндекс.Метрика 28 queries