Работнікі Вілейскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях і прадстаўнікі аб’яднання выратавання на водах наведалі Вілейскае райспажыўтаварыства і ААТ «Вілейскі камбікормавы завод».
Пачалося мерапрыемства з тэарэтычнай часткі. Ратавальнікі нагадалі працаўнікам правілы пажарнай бяспекі, дзеянні ў выпадку розных надзвычайных сітуацый і нумары экстраных службаў. Для замацавання матэрыялу прысутным прадэманстравалі навучальныя відэафільмы і ўручылі тэматычныя памяткі. Далей рушыла ўслед практычная частка, якая ўключала ў сябе адпрацоўку плана эвакуацыі і прымяненне першасных сродкаў пажаратушэння.
Работнікі аб’яднання выратавання на водах прывялі статыстыку гібелі, распавялі аб правілах паводзінах на вадзе.
Завяршылася сустрэча тушэннем палаючай бляхі з дапамогай парашковага вогнетушыцеля.
Вілейскі РАНС







