25 лютага, кіраўніцтва Вілейскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях, з мэтай прафілактыкі ўзнікнення пажараў і гібелі людзей ад іх, правялі сустрэчы ў працоўных калектывах.
Начальнік райаддзела па НС Аляксандр Яхiмовiч правёў выступ у работнікамі Вілейскага РайПО, першы намеснік начальніка аддзела Анатоль Стрэж сустрэўся з педагагічным складам ДУА «Рабунскі навучальна-педагагічны комплекс дзіцячы сад – базавая школа» і работнікамі «Акругу» Маладзечанскай дыстанцыі шляхоў, а намеснік начальніка аддзела Сяргей Крачкоўскі пагутарыў з працоўным калектывам сталовай «Вяснянка».
Падчас правядзення сустрэчы работнікі МНС давялі інфармацыю аб аператыўнай абстаноўцы ў Рэспубліцы, вобласці, раёне, прывялі прыклады пажараў з гібеллю людзей. Таксама спецыялісты правялі тлумачальную працу па пытаннях бяспекі жыццядзейнасці, недапушчальнасці пакідання дзяцей без нагляду.
— «Агонь з іскры пачынаецца», — звярталі ўвагу прысутных работнікі МНС, — на народных прыказках трэба вучыцца, паколькі, як паказвае практыка: асноўнай прычынай пажараў, на якіх загінулі людзі, з’яўляецца неасцярожнае абыходжанне з агнём, — большасць з загінулых знаходзіліся ў стане алкагольнага ап’янення. Спецыялісты таксама нагадалі ў каго ёсць пячное ацяпленне, прывесці яго ў спраўны стан і рэкамендавалі ўсталяваць аўтаномныя пажарныя апавяшчальнікі. Кіраўнікі РАНС расказалі аб зручным мабільным дадатку «МНС Беларусі дапамогу побач».
Удзельнікі сустрэч у якасці замацавання асноўных супрацьпажарных ведаў атрымалі наглядна-выяўленчую прадукцыю з рэкамендацыямі ад МНС.