Шлях Перамогі

Вилейская районная газета

Адкрыты дыялог: «Кінь цыгарэту або яна кіне цябе…”

Менавіта адмовы ад такой шкоднай звычкі як курэнне і папулярызацыі здаровага ладу жыцця – было прысвечана прафілактычнае мерапрыемства ў Ільянскім аграрным дзяржаўным каледжы і Вілейскім дзяржаўным каледжы.

Пра шкоду курэння і аб акцыі “Не прапальвай сваё жыццё!» распавяла дзецям інспектар сектара прапаганды і ўзаемадзеяння з грамадскасцю раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях Надзея Літвіновіч, пра наступствы ўплыву курэння на арганізм чалавека расказала памочнік урача-гігіеніста Вілейскага раённага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі Вікторыя Вайтюлян. Віктарыну «Спорт. Маладосць. Здароўе» для хлопцаў правяла першы сакратар Вілейскага РК ГА «БРСМ» Анастасія Чарняўская. Мерапрыемства прайшло пры ўдзеле байцоў МААП установы і дружыннікаў МААП ім.В.С. Лаўрыновіча.

– Паважаныя прысутныя, вы не прапальваеце сваё жыццё дарма? — такім пытаннем пачынала размову з навучэнцамі каледжаў Надзея Анатольеўна. У залах прысутнічала раптоўная цішыня, бо спачатку ўсе зразумелі трошкі інакш сэнс слова «прапальваць» – падумалі, што ў іх пытаюцца як яны ўмеюць весяліцца, аджыгаць. Размова потым пайшла зусім аб іншым. Прысутныя маладыя людзі, якія ўжо лічаць сябе дарослымі з цікавасцю слухалі патрабаванні пажарнай бяспекі і правілы паводзін курцоў: не раскідваць непагашаныя недакуркі, не курыць у ложку, не кідаць недакуркі на падлогу і не выкідваць іх праз адкрытую фортку. Вядома, немагчыма пераканаць людзей, якія ўжо ўцягнуліся ў гэтую дрэнную звычку адмовіцца ад курэння, але даць парады людзям, якія кураць магчыма. І ўсе з цікавасцю слухалі і глядзелі відэаролік «Курэнне». Таксама падчас гутаркі былі агучаныя правілы для людзей, якія кураць, каб пазбегнуць пажаранебяспечных сітуацый. Арганізатары сустрэчы правялі тэматычную віктарыну, прысвечаную Дню адмовы ад курэння, раздалі розныя інфармацыйныя ўлёткі, і буклеты па дадзенай тэме.

Галоўнае, каб усё пачутае і ўбачанае было ўсвядомлена прысутнымі. Жыццё адно і марнаваць яго дарма непатрэбна!

Вілейскі РАНС

Полная перепечатка текста и фотографий без письменного согласия главного редактора "Шлях перамогі" запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки | Условия использования материалов
Яндекс.Метрика 136 queries