На днях жыхары аграгарадка Балашы прымалі ў сябе гасцей – артыстаў з аўтаклуба і вакальнага калектыву «Бабіна лета», якім кіруе Сяргей Рудніцкі. Канцэрт прайшоў на вуліцы, і надвор’е гэтаму спрыяла. Сабраліся пенсіянеры, моладзь, дзеці і з задавальненнем сталі ўдзельнікамі святочнай дзеі.
Надзвычай цёпла гледачы ўспрынялі і самі ўключыліся ў конкурс песень мінулых гадоў, актыўна ўдзельнічалі ў віктарыне, прадэманстравалі свае веды ў народных традыцыях і фальклоры. У прыватнасці, размова ішла пра цудоўнае свята – Сёмуху.
«Падзелімся цеплынёй душы» – так называўся гэты канцэрт. Яно так і атрымалася – гледачы былі задаволены і ўвагай, і цудоўнымі канцэртнымі нумарамі, і душэўнай цеплынёй, якой артысты шчодра з імі падзяліліся.
Ірына БУДЗЬКО.
Фота прадастаўлена Палацам культуры