Шлях Перамогі

Вилейская районная газета – свежие и интересные новости

Жыхары Асташкава зладзілі свята вёскі

Нядаўна прайшло свята вёсцы Асташкава, што ў Крывасельскім сельсавеце. Невялічкі населены пункт, дзе ўлетку жывуць у асноўным дачнікі, у гэты дзень ажывае. Святы ладзяцца на падворках мясцовых жыхароў. Мінулым летам весяліліся ў добраўпарадкаваным двары Таццяны Мікуліч, а сёлета гасцей прымалі дбайныя гаспадары Генадзь і Лідзія Патрэпкі.

Да вяскоўцаў з вясёлай канцэртнай праграмай прыехалі самадзейныя артысты з Ерхаў: загадчыцы мясцовых клуба і бібліятэкі Марына Юркевіч і Жанна Андрыеўская, Ала Жукава. Разам са старшынёй Крывасельскага сельсавета Ірынай Супрановіч артысты аб’ехалі ці не ўсе вёсачкі сельсавета, вось і нядаўна яны ўдзельнічалі ў святах вёсак Балашы і Сосенка. Вось і ў гэты раз яны пастараліся, каб былі адзначаны дастойныя людзі вёскі: самыя старэйшыя і самыя малодшыя, юбіляры, гаспадары лепшых падворкаў. Для кожнага з гэтых людзей знайшліся і цёплыя словы, і музычныя віншаванні, і сувеніры. А яшчэ праводзіліся цікавыя конкурсы і гульні, у якіх з задавальненнем удзельнічалі і дарослыя, і дзеці. Таксама былі адзначаны самыя актыўныя чытачы бібліятэкі. Песні, жарты, смех і апладысменты доўга абуджалі наваколле, і было зразумела: тут ладзіцца сапраўднае свята.

– Вяскоўцам вельмі патрэбны такія цёплыя сустрэчы, – падзялілася ўражаннямі мясцовая жыхарка Таццяна Мікуліч. – Што і казаць, працы на вёсцы хапае, усё ў клопатах і клопатах. А не толькі ж імі павінны жыць людзі, душа просіць і вось такога цудоўнага адпачынку, які падарылі нам супрацоўнікі сельвыканкама і асабіста старшыня Ірына Супрановіч, гасцінныя гаспадары Патрэпкі і, канешне ж, таленавітыя ерхаўскія артысты, нашы добрыя знаёмыя. Ад такіх святаў і ўвагі да людзей жыццё расквечваецца яркімі фарбамі, набывае новы сэнс. Людзі вёскі, лічу, заслужылі ўсяго гэтага сваёй шматгадовай нялёгкай працай.

Ірына БУДЗЬКО

Полная перепечатка текста и фотографий без письменного согласия главного редактора "Шлях перамогі" запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки | Условия использования материалов
Яндекс.Метрика 50 queries