Шлях Перамогі

Вилейская районная газета – свежие и интересные новости

Жвавыя сані

Зімовыя забавы – незвычайная радасць і карысць для здароўя. Яны робяць халодны час года вясёлым і незабыўным. Санкі – гэта адна з любімых забаў дзетвары. 19 студзеня навучэнцы ДУА «Сцешыцкі навучальна-педагагічны комплекс дзіцячы сад-сярэдняя школа» разам з аўтарамі гэтых радкоў арганізавалі катанне на санках і пабудову са снегу казачнай крэпасці. А які вясёлы снегавік атрымаўся ў нас! Усе разам прыдумалі розныя гульні і спосабы катання. З вялікім задавальненнем гулялі ў «Паравозік», «Гонкі парамі», «Трымайся! Не зваліся!»А самым займальным спаборніцтвам сталі «Жвавыя сані». Усе ўдзельнікі гэтага мерапрыемства сачылі за бяспекай. Напрыканцы мерапрыемства ўдзельнікі атрымалі салодкія прызы. Дзень прайшоў цікава і весела!

Ядзвіга ІВАНОВА, педагог сацыяльны, Любоў ГНАЦЕНКА, педагог-арганізатар.
Фота прадастаўлена аўтарамі

Полная перепечатка текста и фотографий без письменного согласия главного редактора "Шлях перамогі" запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки | Условия использования материалов
Яндекс.Метрика 51 queries