Уся сям’я працавала ў сельскай гаспадарцы, але трактарыстаў – не было. Так распавядае Юрый Русак, трактарыст-машыніст ААТ «Новая Любанія», пра сваю прафесійную дзейнасць.
Юрый Аляксандравіч нарадзіўся ў Любані, дзе і працуе, а жыве з сям’ёй у Куранцы. Усё пачалося з Вілейскага СПТВ-200 – там быў закладзены старт у прафесію. У 1992 годзе Юрый упершыню прыйшоў у гаспадарку, якую не пакідае па гэты дзень. Ён адзначыў, што пасля таго, як адслужыў у арміі, без роздумаў вярнуўся ў гаспадарку.
У Юрыя Аляксандравіча ёсць жонка, з якой яны пазнаёміліся яшчэ ў школе, і двое дарослых дзяцей.
Вось так, па-простаму і шчыра, пагутарылі з перадавым механізатарам. Ён з тых людзей, хто не любіць многа гаварыць – пра такіх можна сказаць, што за іх гавораць іх справы.
Соф’я ЦЕРАШ/Фота з асабістага архіва героя публікацыі