Шлях Перамогі

Вилейская районная газета

З важным удакладненнем – выпрабаваць…

Гэты здымак фотакарэспандэнт зрабіў у дзень, калі ў сортавыпрабавальнай станцыі заканчвалі пасадку бульбы. Яно і зразумела – маштабы тут, у параўнанні з іншымі сельгаспрадпрыемствамі, намнога меншыя. Другім хлебам, падзяліўся выконваючы абавязкі кіраўніка гаспадаркі Аляксандр Крук, у сортстанцыі занята дзесяць гектараў.

– Чатыры сарты бульбы пасадзілі, – расказаў Аляксандр Міхайлавіч: – «скарб», «дэльфін», «лілею», «вектар». Зрабілі і яшчэ важную справу – дапамаглі з пасадкай і сваім работнікам, пенсіянерам. Ёсць у нас такая традыцыя, якую не перарываем.
А зараз, што называецца, на парадку дня ў працаўнікоў гаспадаркі – сяўба кукурузы, работы па перазалужэнні ўгоддзяў на саракагектарнай плошчы… Звыклыя земляробскія клопаты, знаёмыя да драбніц, апрабаваныя і вывучаныя за шматгадовую практыку. З адным важным удакладненнем: тут культуры правяраюцца на ўзыходжасць, ураджайнасць, ступень прыстасаванасці да асяроддзя. І тым больш значымай уяўляецца дзейнасць гэтага калектыву.
Ірына БУДЗЬКО.
На здымку (справа налева): выконваючы абавязкі кіраўніка дзяржсортстанцыі Аляксандр Крук, аграном Ілья Цадко, вядучы аграном Андрэй Зубкевіч і механізатар Міхаіл Быкаў.
Фота Аляксея КАМІНСКАГА

Полная перепечатка текста и фотографий без письменного согласия главного редактора "Шлях перамогі" запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки | Условия использования материалов
Яндекс.Метрика 130 queries