Шлях Перамогі

Вилейская районная газета – свежие и интересные новости

Як вязынцы ладзілі свята вёскі

У мінулую суботу у маляўнічым вязынскім парку на пляцоўцы перад Домам культуры было шматлюдна і страката ад яркіх убранняў самадзейных артыстаў, спевакоў і музыкаў.

Вязынцы ладзілі свята вёскі. “Вязынь – гэта годны аграгарадок нашага раёна, славутым і квітнеючым робяць яго людзі, якія тут жывуць,”- адзначыў у сваім выступленні старшыня Вязынскага сельвыканкаму Ігар Міхайлавіч Судніковіч, сябра раённай арганізацыі РГА “Белая Русь”. Старшыня павіншаваў са святам жыхароў і гасцей аграгарадка, падзякаваў за дапамогу у арганізацыі свята і ўзнагародзіў самых актыўных і крэатыўных. Былі выбраны намінацыі “Лепшы садавод-агароднік”, “Майстар на ўсе рукі”, “Дапамога аднавяскоўцам – годная справа“, “Лепшая гаспадарка”, “Захавальнік сямейных традыцый”, “Лепшае падвор’е”. У сваю чаргу Ігар Міхайлавіч атрымаў падарунак ад старшыні раённай арганізацыі Сяргея Паўлоўскага за неабыякавасць да праблем жыхароў Вязыні і дапамогу ў іх вырашэнні.

На свяце было многа гасцей і тых, хто звязаны з Вязынню радаводам. Першы намеснік старшыні Вілейскага райвыканкаму Анатоль Мікалаевіч Завацкі, дэпутат раённага савета дэпутатаў Рыгор Рыгоравіч Кулеш, уладальнік аграсядзібы Іосіф Міхайлавіч Мончык. У іх выступленнях гучалі гонар за свой край, працавітых людзей, якія ў год малой радзімы робяць яе прыгажэйшай і камфортнай для жыцця.

Свята цягнулася да самых прыцемкаў, разносячы па наваколлі пахі вячэры, што гатавалася тут жа. А як зашарэла, упала раса на травы, водбліскі фаер-шоу весела зайгралі на векавых елках і раскідзістых ліпах.

peramoga.by

Полная перепечатка текста и фотографий без письменного согласия главного редактора "Шлях перамогі" запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки | Условия использования материалов
Яндекс.Метрика 53 queries