Напярэдадні 1 мая важную акцыю правёў райкам прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу – члены райкама пад кіраўніцтвам старшыні Леаніда Радзевіча наведалі былых работнікаў прафсаюза, павіншавалі іх з Першамаем і 115-годдзем прафсаюзнага руху, уручылі прадуктовыя наборы.
Зоя Уладзіміраўна Балкоўская, Генадзь Фаміч Паўлоўскі, Алена Пятроўна Русак, Таццяна Парфёнаўна Наркевіч… Кожны з гэтых і іншых людзей унёс свой важкі ўклад у развіццё прафсаюзнага руху ў АПК. Да слёз былі ўзрушаны ветэраны такой увагай. З цікавасцю распытвалі яны пра тое, як жывуць і працуюць іх маладыя калегі, прыгадвалі мінулае, дзяліліся тым, што хвалюе. Цёпла, як блізкія людзі, гаварылі прафсаюзныя работнікі – сённяшнія і былыя – пра сваё галоўнае прадназначэнне – быць абаронцамі працаўнікоў сяла, іх інтарэсаў і правоў. Высакародная місія і жыццёвае крэда нераўнадушных людзей.
Ірына БУДЗЬКО/Фота прадстаўлена Леанідам РАДЗЕВІЧАМ