Не трэба расказваць, што значыць для чалавека той куточак, дзе ён нарадзіўся. Тут, здаецца, і прырода найпрыгажэйшая, і паветра найчысцейшае і людзі найлепшыя. І ўсё зразумела без слоў, бо мілей за радзіму нічога няма.
На днях было сапраўднае свята ў тых, хто нарадзіўся ў аграгарадку Ерхі. На мерапрыемства «Вёска мая – гонар мой», падрыхтаванае мясцовымі культработнікамі, сабраліся і малыя, і старыя. Стаяў сонечны дзень, і па-святочнаму прыбраная, расквечаная клумбамі тэрыторыя ля мясцовага клуба змагла ўмясціць усіх і ўсё. Радаваў вока «Хатні куточак», аформлены Ірынай Кайданік, з каларытнымі гаспадаром і гаспадыняй; запрашалі выставы ўмельцаў; куток, дзе можна было набыць добры мёд; бяспройгрышная латарэя; дзіцячая пляцоўка. Дарэчы, цяпер ерхаўскую дзетвару парадавалі навінкі – прадастаўленыя Вілейскім КБА машынкі і батут. Вось ужо спадабаліся яны хлопчыкам і дзяўчынкам!
Святочнае мерапрыемства адкрылі вясёлыя суседкі Ганна і Марыя (іх ролі выканалі Жанна Андрыеўская і Ала Жукава), якія гасцінна прывіталі прысутных.
Далей загадчыца мясцовага клуба Марына Юркевіч павяла гаворку пра тое, што хвалюе і яшчэ баліць – пра ваенныя гады. Яна прыгадала тых жыхароў вёскі, якія, на вялікі жаль, загінулі на франтах і ў партызанскіх атрадах. Іх тут памятаюць. Як памятаюць і шануюць герояў, якія прайшлі вогненнымі дарогамі вайны і вярнуліся ў родную вёску. І зараз у Ерхах жыве такі чалавек – Іпаліт Аляксандравіч Хаванскі, якому на свяце дзякавалі за гераічнае мінулае, уручылі падарункі.
Не былі абыдзены ўвагай старэйшая жыхарка Ерхаў Марыя Мікалаеўна Чайкоўская (яна адзначыла сваё 93-годдзе) і самая малодшая – Дамініка Яцухна, якой толькі тры з паловай месяцы. Цёпла і сардэчна адзначала старшыня Крывасельскага сельскага Савета Ірына Супрановіч пераможцаў конкурсаў на лепшае падвор’е – сем’і Рудзёнак, Пунінскіх, Прытковых. Падзякавала яна і тым, хто, хоць і не выйшаў у пераможцы, але многае зрабіў для добраўпарадкавання і сваіх падворкаў, і ўсяго населенага пункта. Падарункі атрымалі і тыя, хто ў дзень свята адзначаў свае дні нараджэння – Аліна Була і Галіна Дудко. А бібліятэкар Жанна Андрыеўская павіншавала самых актыўных чытачоў установы: Таццяну Пагуда, Раісу Андрашчук, Ірыну Шупенька, Яніну Блін, Алену Петрыкевіч, Алу Жукаву, Сяргея Пінчука, Таццяну Рогач. Падарункі, дарэчы,былі прадастаўлены раённым Чырвоным Крыжам.
Асобных слоў заслугоўваюць артысты, што радавалі прысутных у гэты дзень. Як заўсёды, на вышыні былі мясцовыя самадзейныя артысты (надзвычайна парадавалі юныя Паліна Самаль, Даніла Рогач, Марыя Гербрэдэр). Многа прыемных хвілін падарылі вяскоўцам і прыезджыя з Вілейкі спевакі – калектыў “Бабіна лета” пад кіраўніцтвам Сяргея Рудніцкага. Усім удзельнікам напрыканцы мерапрыемства Марына Юркевіч шчыра падзякавала і пажадала ўсяго найлепшага. Свята прайшло, а прыемныя ўспаміны застануцца надоўга.
Ірына БУДЗЬКО.
Фота Аляксея КАМІНСКАГА

Полная перепечатка текста и фотографий без письменного согласия главного редактора "Шлях перамогі" запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки | Условия использования материалов