Пажарна-прафілактычная дзейнасць на Вілейшчыне працягваецца. Мэтай яе з’яўляецца павышэнне эфектыўнасці мерапрыемстваў, накіраваных на прадухіленне ўзнікнення пажараў на аб’ектах сельскагаспадарчага прызначэння, забеспячэнне пажарнай бяспекі ўборачнай кампаніі, а таксама папярэджання гібелі людзей на вадзе.
Работнікі Вілейскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях сумесна з карэспандэнтам раённай газеты «Шлях перамогі» праводзяць рэйдавыя мерапрыемствы і маніторынгі месцаў уборкі, перапрацоўкі і захоўвання збожжа, месцаў адпачынку.
Пры правядзенні прафілактычных мерапрыемстваў у месцах, звязаных з уборкай ураджаю, праверана забяспечанасць збожжаўборачнай тэхнікі сродкамі пажаратушэння, веданне механізатарамі дзеянняў на выпадак узнікнення пажару, прааналізавана праца кіраўнікоў сельскагаспадарчых арганізацый у частцы арганізацыі работы па праходжанні работнікамі пажарна-тэхнічнага мінімуму.
Праводзяцца рэйдавыя мерапрыемствы ў зонах масавага адпачынку грамадзян, а таксама на акваторыі Вілейскага вадасховішча. У ходзе іх праведзены прафілактычныя гутаркі аб захаванні грамадскага парадку, правілаў пажарнай бяспецы, бяспечных паводзінах на вадзе, здаровым ладзе жыцця, бяспекі эксплуатацыі маламерных судоў.
Падчас правядзення рэйдавых мерапрыемстваў удзельнікам уручылі наглядна-выяўленчую прадукцыю ад МНС з карыснымі парадамі!