Шлях Перамогі

Вилейская районная газета

УбралІ сваё – дапамогуць суседзям

Звыклы жнівеньскі пейзаж: убранае поле, пра гарачыя дзянькі на ім ды гул камбайнаў нагадваюць толькі цюкі спрэсаванай саломы. Бываючы ў гаспадарках раёна, кожны раз праязджаеш каля такіх палеткаў. Іх усё больш і больш – жніво ж на фінішы.

За час самай, бадай, адказнай сельскагаспадарчай кампаніі практычна ў кожную гаспадарку раёна выязджала агітбрыгада, у складзе якой былі спецыялісты аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама, прадстаўнікі раённага аб’яднання прафсаюзаў, райкама прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу, культработнікі і мы, журналісты. На палях і на дварах ушаноўваліся лепшыя з лепшых працаўнікоў, якія вызначыліся на ўборачнай. Сённяшні матэрыял – аб працаўніках ААТ «Даўгінава» і сельскагаспадарчага ўнітарнага прадпрыемства «Вілія-агра», куды на днях наведалася агітбрыгада на чале са старшынёй райкама прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу Леанідам Радзевічам.
Была дажджліва-змрочная раніца, на якія сёлетні жнівень багаты. У такое надвор’е камбайн у поле не выведзеш – трэба чакаць, пакуль вецер ды сонейка зробяць сваю справу. У гэтыя хвіліны вымушанага адпачынку агітбрыгада і выканала сваю місію – на мехдвары ў Язнях павіншавала перадавікоў ААТ «Даўгінава». Падзячныя лісты за подпісам старшыні райвыканкама, грашовыя падарункі ад прафсаюза і музычнае віншаванне ад Юрыя Касцюкевіча атрымалі галоўныя камбайнеры зернеўборачных экіпажаў Пётр Седы (у яго – першае месца па гаспадарцы), Аляксандр Машонскі, які ідзе ўслед за Пятром Казіміравічам, і Мікалай Машко.
Далей шлях агітбрыгады ляжаў на «Вілію-агра», дзе ў гарачую жніўную пару вызначыліся свае лідары. Віншаванні, цёплыя пажаданні поспехаў у працы, здароўя і дабрабыту прымалі камбайнеры Уладзімір Батура, Казімір Ляшковіч і Аляксандр Казел; лепшы вадзіцель гаспадаркі, які адвёз ад камбайнаў 1000 тон збожжа, Юрый Ясюкевіч; Дзмітрый Сачыўка, які працуе на сушылцы. На дзень нашага наведвання ўборка зерневых і зернебабовых ў гаспадарцы падыходзіла да завяршэння. Ды, адзначыў галоўны аграном Юрый Гнядзёнак, без справы не будуць – камбайнеры адправяцца дапамагаць іншым гаспадаркам раёна. Бо ўборка вырашчанага – справа агульная, надзвычайна важная і высакародная. Ды і зразумела беларусу гэта паняцце – талака.

Ірына БУДЗЬКО.
Фота Аляксея КАМІНСКАГА

DSCF5857 DSCF5873

DSCF5880

DSCF5886

Полная перепечатка текста и фотографий без письменного согласия главного редактора "Шлях перамогі" запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки | Условия использования материалов
Яндекс.Метрика 132 queries