Шлях Перамогі

Вилейская районная газета

У зямным вечным крузе

З упраўляючым СГП ААТ «Вілейскі камбікормавы завод» Анатолем Апанасевічам едзем уздоўж палёў гаспадаркі.
– Увачавідкі зазелянела поле, – паказвае на дагледжаны абшар Анатоль Вікенцьевіч. – Дружна абышоў яравы ячмень…
У голасе кіраўніка – і радасць за плён працы падначаленага калектыву, і вера ў тое, што ўсё намечанае будзе дасягнута; і надзея, што ў гэтыя планы не ўмяшаецца непрадбачаным прырода. У гэты дзень я сустрэлася з цікавымі людзьмі гаспадаркі. Сціплымі, працавітымі, надзейнымі. Пра іх гэтыя кароткія замалёўкі.
Як пад’еў, так папрацаваў
Ніхто, думаю, не будзе спрачацца наконт важнасці паўнацэннага харчавання чалавека працы. Работницы столовойКожнаму вядома, што з галодным страўнікам за вялікую і адказную справу не бяруцца.
У крывасельскую сталовую мы зазірнулі выпадкова. Нават і не планавалася гэта рабіць, а вось кінуўся ў вочы гэты прыгожы будынак, у другім канцы якога размяшчаецца магазін.
Загадчыца сталовай Ларыса Гараніна, яе памочніцы Таццяна Стаін і Таццяна Радзівановіч былі заняты звыклай справай – рыхтавалі абеды для працаўнікоў мясцовай гаспадаркі. Адным гарачае харчаванне вывозяць у поле, тыя ж, хто працуе на мехдвары, прыходзяць у сталовую самі.
– Два разы ў дзень па трыццаць гарачых абедаў рыхтуем для нашых механізатараў, – падзяліліся жанчыны. – Стараемся, каб стравы былі смачнымі і разнастайнымі.
Такімі яны і атрымліваюцца. Як пацвердзіў Анатоль Апанасевіч, харчаваннем механізатары задаволены. Вось і на дзень нашага наведвання сталоўкі дзяўчаты завіхаліся над прыгатаваннем стравы з мяса – рабілі прыгожыя рулецікі-каўбаскі. Што тут скажаш, далёка не кожны дзень бывае такое ў чалавека і дома…
Сёння – у імя дня заўтрашняга
Рабенькія цяляткі – прыгожыя, дагледжаныя – прымалі сонечныя ванны, усім сваім выглядам паказваючы, што ім камфортна. Накормленыя, чыстыя ды яшчэ ў дадатак аблашчаныя клапатлівымі цялятніцамі…. Што яшчэ трэба жывёліне?
Телятница Леокадия РутковскаяТрэці год працуе цялятніцай у гаспадарцы Леакадзія Руткоўская. За гэты час праз рукі працаўніцы прайшло вунь колькі цялят! І да кожнага з іх, як да дзіцятка, ведае падыход старанная жанчына.
– Ці ёсць у кожнага з іх імя? – перапытала маё пытанне Леакадзія Георгіеўна, паказваючы на статак цялят. – Мусіць, не хапіла б імён, каб назваць усіх жывёлін, якіх даглядала…
Да нас падышла загадчыца фермы «Рабунь» Наталля Анасовіч. У іх з Анатолем Апанасевічам размовы пра сваё, галоўнае – надоі, кармы. На сёння і на дзень заўтрашні, задзел для стабільнасці якога закладваецца зараз.
З дынастыі працавітых
Аляксандру Пастухову, механізатару гаспадаркі, было наканавана лёсам жыць і працаваць на гэтай зямельцы. Тут столькі гадоў аддала нялёгкай працы даяркі яго маці, працаваў шафёрам бацька. Загадчыцай малочна-таварнай фермы «Клоўсі» працуе сястра, трактарыстам – швагра… Вось і Аляксандру добра і ўтульна тут, сярод блізкіх яму рабунцаў.
– Вельмі адказны працаўнік, старанны і акуратны, – ахарактарызаваў Аляксандра Анатоль Механизатор Александр ПастуховАпанасевіч. – Да нядаўняга часу працаваў на старэнькім трактары, а цяпер вось новенькі МТЗ-3022 яму даверылі. Нядаўна набылі да трактара і лідскі агрэгат АПП-6. Ад цямна да цямна працуе Аляксандр, да пяцідзесяці гектараў глебы ў дзень апрацоўвае. Цяпер вось шчыруе на полі, якое будзем перасяваць.
Аляксандр Пастухоў задаволены сваім жыццём. У яго моцная сям’я, добрая гаспадарка, новы дом, які атрымаў ад сельгаспрадпрыемства. Чаго яшчэ жадаць? А што працуе з ранку да вечара, дык ён, селянін па жыцці і па натуры, іншага і не ўяўляе. Дабрабыт, упэўнены Аляксандр, спадарожнічае толькі тым, хто працуе.
У Мікалая Паўловіча, які ў дзень нашай сустрэчы падсяваў травы, на маю рэпліку пра важнасць яго работы тут жа знайшоўся свой аргумент:
– А хіба ёсць у сельскай гаспадарцы работы няважныя?
І сапраўды, падумалася, такіх няма. Урэшце, чалавеку спрактыкаванаму, аднаму з лепшых камбайнераў гаспадаркі, у гэтым пытанні пярэчыць не будзеш.
Николай ПавловичМікалаю Віктаравічу давялося працаваць у некалькіх гаспадарках раёна. Пастаянным месцам працы выбараў гэту. На пытанне, ці не шкадуе аб выбары, адказаў коратка: ад дабра дабра не шукаюць. І гэтым, думаю, сказана ўсё.
Ірына БУДЗЬКО
Фота аўтара

Полная перепечатка текста и фотографий без письменного согласия главного редактора "Шлях перамогі" запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки | Условия использования материалов
Яндекс.Метрика 170 queries