У кожнага чалавека, якi меў шчасце нарадзiцца на нашай зямлi, ёсць свой ласкавы i шчымлiва-непаўторны край. Такi край есць i ў мяне – гэта вёска Саланое. Родны кут, родная Зямля, родная Бацькаўшчына – гэтыя словы сiнонiмы вельмi падобны памiж сабой i вельмi родныя кожнаму з нас. Родныя таму, што мы тут нарадзiлiся, жывем, працуем, вучымся, родныя i таму,што тут жылi нашы дзяды i прадзеды.
У суботу, 25 чэрвеня, у вёсцы было незвычайна шумна і мнагалюдна. Адкуль толькі не з’ехаўся народ – з Мінску, Маладзечна, Оршы, Вілейкі. Загадчыца Мільчанскага сельскага клуба Валько Таццяна Іванаўна арганізавала свята вёскі ў парку у Саланым пад назвай “У бацькоўскім кутку”, дапамагала ёй бібліятэкар Машонская Ларыса Іосіфаўна. Сустрэча землякоў і жыхароў вёсачкі Саланое была вельмі радаснай і цёплай. Гэтай сустрэчы спрыяла нават надвор’е. Хоць зранку і хадзілі хмары нізка, але ўдзень расступіліся і выглянула сонейка.
Сасна ля сасны, ля бярозы бярозка
Гняздзечкам мiж iх мая родная вёска…
На змену аднаго пакалення прыходзiць другое. Шмат чаго пабачыла наша вёска на сваiм вяку: i голад, i холад, i ваеннае лiхалецце. Сярод нашых аднавяскоўцаў на свяце прысутнiчаў ветэран Вялiкай Айчыннай вайны Узлоўскi Iван Антонавіч, якому уручылі падарунак і кветкі.
Помнiк у парку вёскi Саланое узведзены ў 1967 г. на сродкi калгаса ў гонар загiнаўшых у гады Вялiкай Айчыннай вайны ў час бою за вызваленне вёскi, якi адбыўся у 1944 годзе, i тых аднавяскоўцаў, якія не вярнуліся з фронту.
Праз 10 год, у 1977 годзе, вакол помнiка былi пасаджаны дрэўцы ў форме пяцiкутнай зоркi роднымi i блiзкiмi загiнуўшых, i жыхырамi вёскi Саланое. Вельмі крануў за душу момант, калі дзеці ўскладалі кветкі да помніка.
Iшлi гады. З кожным годам прыгажэла наша маленькая Радзiма. Як вядома, кожная мясцiна на зямлi прываблiвае нечым сваiм, асаблiвым: цi то краявiдамi, цi нейкiмi скарбамi, але ўсё ж найперш славу ёй робяць тыя людзi, якiя тут жывуць i працуюць.
Гэтыя словы былі адрасаваны жывёлаводам фермы Саланое, а таксама загадчыцы фермы Кур’яновіч Ірыне Аляксандраўне.
Сёння Саланое налiчвае 38 двароў. Тут пражываюць 52 жыхары.
Калi прыйшлося выбраць, чыя ж сядзiба найлепшая, гэта стала нялёгкай справай, бо па-гаспадарску даглядаюць свае прысядзiбныя участкi жыхары вёсачкі. Кур’яновiч Надзея Iгнатаўна стала ўладальніцай падарунка.
Хочацца асабліва адзначыць, што на свяце прысутнічала самая старэйшая жыхарка нашай вёскi. Гэта Машонская Ганна Iосiфаўна. Ей 1 лiпеня спаўняецца 90 год. Быў i самы маленькi жыхар, Гаранiн Максiм, якому ўсяго год і 7 месяцаў.
Юбiлей…. Нешта асоба кранальнае гучыць у гэтым слове. А юбіляраў на свята сабралася шмат.
Усіх іх таксама павіншавалі кветкамі і падарункамі.
Каму 70, каму 55, а каму – і за 80.
Ёсць у нашай вёсцы пары, якiя адзначаюць сярэбраннае вяселле – 25 год сумеснага жыцця. Аксючыц Раман i Валянцiна, Мурашка Мiхаiл i Марыя.
У Саланым пражывае шмат цудоўных сямей, у якiх вырасла не адно пакаленне нашых аднавяскоўцаў. Шмат сямей, у якіх гадаваліся па трое дзетак.
Жыхарам вёскі дапамогу аказвае Даўгiнаўскi сельскi выканаўчы камiтэт. I на свяце вёскі прысутнічаў яго старшыня Малiноўскі Аляксандр Мiкалаевiч, які павіншаваў жыхароў і гасцей вёскі Саланое, а таксама ўручыў падарункі. Выступіў з віншавальнымі словамі старшыня мясцовай гаспадаркі Сяржант Альбін Казіміравіч.
Асабліва хочацца сказаць пра дзяцей якія выступалі на канцэрце.
Амаль у кожнага з іх карані ў вёсцы Саланое. Валько Уладзіслаў пачытаў верш “Чорныя буслы” і верш “Роднае”, які напісала наша зямлячка Ядзвіга Кур’яновіч пра вёску Саланое.
Аксючыц Крысціна, Місун Паліна, Шышла Насця, Субач Ліза выконвалі танец “Купалінка” і “Облака”. Місун Вольга, Шышла Ксеня, Машонская Алена, Сачыўка Яўгенія, Машонскі Аляксандр спявалі песні, Чарняўскі Дзіма і Квяткевіч Аляксандр выканалі нумар на гітары. Вельмі спадабаўся аднавяскоўцам дуэт Маркевіча Дзяніса і Кулік Насці.
Чароўнай музыкай i прыгожымi вершаванымi словамi выказалі любоў да адзiнай маленькай i непаўторнай Радзiмы.
Алена МІСУН, выхавацель дзіцячага сада
У вёсцы Саланое адбылося свята
Полная перепечатка текста и фотографий без письменного согласия главного редактора "Шлях перамогі" запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки | Условия использования материалов






