Шлях Перамогі

Вилейская районная газета

Прафсаюз АПК дапамог сем’ям у падрыхтоўцы дзяцей да школы

Свой уклад у падрыхтоўку дзяцей сваіх працаўнікоў да пачатку новага навучальнага года ўнёс і райкам прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу. Як расказаў яго старшыня Леанід Радзевіч, былі выбраны дзевяць сямей у гаспадарках раёна, якім асабліва была патрэбна дапамога ў падрыхтоўцы дзяцей да школы.

– За прафсаюзныя сродкі мы набылі партфелі і канцтавары, – расказаў Леанід Радзевіч, – якія я развёз па сем’ях і ўручыў дзеткам. Яны былі вельмі рады, значыць, важную і патрэбную справу мы зрабілі. Няхай вучацца хлопчыкі і дзяўчынкі, набіраюцца ведаў і маюць ўсё, што ім для гэтага трэба.

Ірына БУДЗЬКО.
Фота прадстаўлена РК прафсаюза АПК

Полная перепечатка текста и фотографий без письменного согласия главного редактора "Шлях перамогі" запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки | Условия использования материалов
Яндекс.Метрика 142 queries