Шлях Перамогі

Вилейская районная газета – свежие и интересные новости

У Куранцы павіншавалі стогадовага юбіляра

У двары гэтага дома ў Куранцы па вуліцы Папаніна ў мінулую суботу было людна. Яно і не дзіўна: гаспадару дома Сямёну Іосіфавічу Шуберцію ў гэты дзень споўнілася сто гадоў. А паколькі чалавека гэтага і ў Куранцы, і ў навакольных вёсках добра ведаюць і паважаюць, сказаць шчырыя словы юбіляру паспяшаліся многія.

Павіншаваць заслужанага чалавека нашага краю суботнім днём знайшлі час намеснік старшыні раённага выканаўчага камітэта Святлана Дзяруга, старшыня раённай ветэранскай арганізацыі Ганна Шэпелева і аўтар гэтых радкоў. З падарункамі і кветкамі мы ўзялі курс на Куранец, дзе да нас далучыліся старшыня мясцовага сельсавета Віталь Барткевіч і сакратар Валянціна Станкевіч.
Юбіляр сустрэў нас на падворку. Крыху разгублены ад такой увагі, падцягнуты, маладжавы (ну ніяк не скажаш, што яму споўнілася сто!), Сямён Іосіфавіч падыходзіў да кожнага з гасцей, цікавіўся жыццём, жартаваў і, канешне ж, прымаў віншаванні.

Шчырыя словы ад кіраўніцтва раёна, ад сябе асабіста і ад віляйчан, хто ведае Сямёна Іосіфавіча, выказала Святлана Дзяруга. Падзякаваўшы за гераічнае мінулае ваеннага часу, яна ўзгадала і пазнейшы перыяд жыцця гэтага чалавека, які, у свой час выбраўшы прафесію медыцынскага работніка, быў і застаецца ёй верным да гэтага часу.

Ганна Шэпелева віншавала юбіляра з асаблівымі пачуццямі. У далёкі пасляваенны час Сямён Іосіфавіч працаваў фельчарам у яе роднай вёсачцы Талуць. «Не было тады ў нас ФАПа, доктар (так звалі яго ў вёсцы) прымаў хворых у хаце, – прыгадала Ганна Пятроўна. – Нас, вясковую малышню, лячыў, дарослых. Тата наш (знакаміты на Вілейшчыне ўдзельнік Вялікай Айчыннай вайны П. А. Норка – аўт.) быў яго пастаянным пацыентам». Старшыня раённай ветэранскай арганізацыі выканала і яшчэ адну важную місію – уручыла юбіляру памятны медаль «100 гадоў Вялікай Кастрычніцкай сацыялістычнай рэвалюцыі».

Адрасуючы ветэрану шчырыя словы віншаванняў і найлепшых пажаданняў, прадстаўнікі мясцовай улады, уручаючы падарункі, не забыліся, што называецца, пра хлеб надзённы. Думаецца, зусім не лішняе гэта для кожнага чалавека.

А затым пачаліся музычныя віншаванні, якія падрыхтавалі мясцовыя культработнікі. Як хораша, ад душы, спявалі хлопчыкі і дзяўчынкі з гурта «Дзіва»!

Хай ад бліноў плыве дымок,
І смачна пахне ў Вашай хаце,
Хай сыдзе хмарай чорны рок,
З духмяным хлебам вякуе шчасце!

Такія шчырыя музычныя пажаданні адрасоўвалі юныя артысты ветэрану, а ён, расчулены і ўсхваляваны, слухаў юных землякоў, стоячы ў засені сваёй прыгожай альтанкі. Лёгкі ветрык падхопліваў песню і разносіў яе па наваколлі, падымаў ў высокае блакітнае неба…

Затым госці вялі размову за салодкім сталом, з цікавасцю слухалі юбіляра, які расказваў пра сваё доўгае, поўнае выпрабаванняў жыццё. На вялікі жаль, некалькі гадоў назад не стала жонкі Сямёна Іосіфавіча (як расказала ўнучка, бабулі дзядуля заўсёды пісаў вершы і прызнаваўся ёй у каханні нават тады, калі яму было дзевяноста з гакам), але побач з ветэранам яго клапатлівыя дачка і сын (хоць і жыве ва Украіне), унукі. Дарэчы, трэба адзначыць, што Сямён Іосіфавіч стаў пачынальнікам медыцынскай дынастыі – па яго слядах пайшлі сын (прарэктар медыцынскай навучальнай установы, паважаны чалавек), унукі. Дачка юбіляра звязала жыццё з педагагічнай дзейнасцю і таксама заслужыла людской павагі сваёй працай. Такія вось дастойныя і прыгожыя людзі выйшлі з сям’і Шуберція.

Дзелячыся сакрэтамі доўгажыхарства, юбіляр назваў некалькі складаемых, якія, на яго думку, станоўча паўплывалі на гэта: усяго сябе прысвячаў любімай рабоце, заўсёды быў у руху і клопатах, быў шчаслівы ў сям’і, вёў і вядзе здаровы лад жыцця, раўнадушны да спіртнога і тытуню. І зараз, у свае сто, Сямён Іосіфавіч яшчэ актыўны, неабыякавы, лёгкі на пад’ём чалавек. Заставайцеся такім яшчэ доўгія гады, паважаны юбіляр!

Ірына БУДЗЬКО.
Фота аўтара

***

Вековой юбилей отметил на днях житель Куренца Семён Иосифович Шубертий. Ветеран Великой Отечественной войны, человек, отдавший большую часть своей жизни медицине – это о нём. Конечно, в эти июньские дни рядом были его близкие люди – сын, дочка, внуки и правнуки. Приехали поздравить Семёна Иосифовича и коллеги – Игорь Спильниченко, главный врач Вилейской центральной районной больницы, и Оксана Барташевич, главная медсестра и председатель профсоюзного комитета учреждения здравоохранения. Прозвучали тёплые слова в адрес Семёна Иосифовича и добрые пожелания. Букет цветов и подарок – в знак уважения и признания за долгий добросовестный труд. Была долгая душевная беседа – с воспоминаниями о пережитом в годы войны, а ещё – о профессии.

Профессиональный путь Семёна Шубертия не был усыпан розами. После мобилизации работал на Мядельщине – три года фельдшером в деревне Кобыльник (сегодня это агрогородок Нарочь). В то время у него уже была семья, маленькие дети, хотелось обустроиться на постоянном месте, но… Судьба внесла свои коррективы. Его направили в деревню Курополье – была свободна вакансия на врачебном участке на пятнадцать коек, а разговор был коротким – надо. За почти год работы там приходилось помогать самым разным пациентам – такой была его школа профмастерства. Потом был переезд на Вилейщину, в деревню Талуть. И сегодня Семён Иосифович вспоминает свой врачебный «кабинет»: комната перегорожена пополам, в одной половине он ведёт приём, во второй – живёт с семьёй. Без транспорта, часто – без необходимых медикаментов, но помогать людям нужно. Приходилось из сожжённой берёзовой коры «активированный уголь» делать, а в постановке верного диагноза полагаться только на себя, свои знания и опыт. В 1954 году был переезд в Куренец, на долгие годы местом работы стала местная амбулатория. Обязанности фельдшера Семён Шубертий совмещал с подработкой в деревне Богданово, где 1 января 1955 года открылась спецшкола для детей-сирот, чьи родители погибли в годы войны.

За многие годы Куренец стал для семьи Семёна Шубертия родным местом. Тут сбылась мечта о собственном доме, в котором выросли дети, разъехались, нашли себя в жизни, но не забыли о своей малой родине.

На заслуженный отдых Семён Иосифович вышел в 82 года. Таков пример служения благородному делу настоящего профессионала, который отметил свой столетний юбилей накануне Дня медицинских работников. Совпадение? Судьба.

Татьяна ШЕРШНЁВА.
Фото автора

Полная перепечатка текста и фотографий без письменного согласия главного редактора "Шлях перамогі" запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки | Условия использования материалов
Яндекс.Метрика 43 queries