Шлях Перамогі

Вилейская районная газета

У Куранцы прайшлі Калядкі

Ужо на працягу дванаццаці год кіраўнік Куранецкага СДК Наталля Дзік адраджае традыцыі святкавання Калядаў.

У такі дзень пабачыць у сябе калядоўшчыкаў – вялікая радасць і абяцанне дабрабыту на ўвесь будучы год.

7 студзеня ўдзельнікі дзіцячага гуртка “Дзіва” Куранецкага СДК і іх кіраўнік Наталья Дзік правялі абрад калядавання ў аграгарадку Куранец. Дзень выдаўся марозным, але сонечным, і прайсціся па вёсцы з каляднымі песнямі і танцамі было задавальненне. Для гаспадароў, якія прымалі ў сваіх падворках такіх гасцей, гэта стала сапраўдным святам.


Гаспадары выходзілі на вуліцу, каб паглядзець на вясёлую Казу, якая выводзіла з хаты любую бяду на ўвесь наступны год, на мядзведзя, які танчыў для іх і падымаў настрой. Таксама прыходзілі Дзед Мароз, Зорканоша, Каляда, Механоша, Цыган і маладыя дзяўчаты, якія спявалі звонкія калядныя песні. Калядоўшчыкі запрашалі гаспадароў у карагоды, а пасля танцаў маленькім калядоўшчыкам дзякавалі, адорваючы цукеркамі. Калядоўшчыкі жадалі гаспадарам здароўя і багацця, каб было шчодра ўвесь год на стале ды ў агародзе.


У гэты дзень уражанне было мацнейшым ад таго, што самі дзеці непасрэдна і трапна выконвалі свое ролі. З дзіцячых вуснаў родная мова лілася хораша і чыста, яе хацелася слухаць і слухаць, ад танцаў таксама немагчыма было адвесці вочы. Такія шчырыя і шчодрыя Калядкі прайшлі на адным дыханні – не дзіва, что кіроўцы машын, заўважыўшы святочнае шэсце на вуліцы, стараліся як мага гучней прасігналіць калядоўшчыкам.

Не абміналі маленькія калядоўшчыкі і тых, хто трапляўся на іх шляху. Віншавалі, прапаноўвалі беларускую варажбу, танчылі, спявалі і стваралі людям бадзёры настрой.

Юлія ЖУК/ фота аўтара

Полная перепечатка текста и фотографий без письменного согласия главного редактора "Шлях перамогі" запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки | Условия использования материалов
НОВОСТИ РУБРИКИ
Яндекс.Метрика 146 queries