Шлях Перамогі

Вилейская районная газета

У Ільянскай сярэдняй школе імя А.А.Грымаця праходзіў тыдзень біялогіі

Захаваем планету разам! Пад такім дэвізам у пачатку зімы ў Ільянскай сярэдняй школе імя А.А.Грымаця праходзіў тыдзень біялогіі.

Пачаўся тыдень з гульні «Што? Дзе? Калі?» для вучняў 7 класа. З вялікай цікавасцю і актыўнасцю прайшла інтэлектуальная гульня. Дзве каманды спаборнічалі ў правільнасці адказаў на пытанні па біялогіі, гісторыі, заалогіі і экалогіі. Такім чынам, вучні зразумелі: «Хто шмат чытае – той шмат ведае».

На працягу тыдня на рухомых перапынках былі праведзены займальныя флэшмобы «Весёлая біялогія». Вучні разгадвалі загадкі, рэбусы, крыжаванкі пра жывел і расліны. Знаёміліся з прыкметамі, якія звязаны са з’явамі прыроды. Для вучняў 8-9 класаў з мэтай павышэння матывацыі да вывучэння прадмета, пашырэння ведаў па біялогіі праводзілася віктарына «Адгадай мяне!». Магчымасць праявіць набытыя на ўроках веды мелі вучні 10-11 класаў, прымаючы ўдзел у віктарыне «Знаўцы біялогіі». Круглы стол «Пазнай расліны і жывёл па малюнках» быў накіраваны на выхаванне экалагічна граматных, беражлівых адносін да багаццяў прыроды. Шмат новага і цікавага вучні даведаліся пра біяразнастайнасць, пра рэдкія і своеасаблівыя расліны, а таксама пра тое, як трэба клапаціцца пра экалогію нашай краіны і ахоўваць рэдкія віды жывёл і раслін.

Завяршыўся тыдзень у субботу выпускам сценгазеты «Захаваем планету разам!», якая адлюстравала асноўныя экалагічныя праблемы, што стаяць на дадзены момант перад чалавецтвам. Вучні паразважалі над шляхамі іх вырашэння і над тымі крокамі, якія кожны з нас можа зрабіць ужо зараз: не пакідаць смецце ў лесе, берагчы ваду, адмовіцца ад пластыкавай тары і шмат іншага.

Самай масавай і галоўнай падзеяй тыдня біялогіі стала ўсеагульная акцыя «Клопат пра нашых птушак», мэтай якой было прыцягненне вучняў і іх бацькоў да практычнай дзейнасці па ахове птушак зімой. Вучні 1-11 класаў атрымалі памяткі аб тым, калі і чым можна падкармліваць пярнатых зімой. І хоць пачатак снежня больш нагадвае восень, на тэрыторыі школьнага двара былі размешчаны кармушкі. Дзеці зразумелі, што яны робяць карысную справу – дапамагаюць выжыць птушкам ў самы цяжкі час года, калі надыдуць маразы і завеі.

Праведзеныя мерапрыемствы стымулявалі школьнікаў здзяйсняць практычныя крокі па ахове прыроды: клапаціцца пра птушак, берагчы біяразнастайнасць прыроды, з павагай адносіцца да навакольнага асяроддзя і экалогіі краіны і свету, выкарыстоўваць атрыманыя веды ў паўсядзённым жыцці. Удзельнікам давялося праявіць сваю эрудыцыю, камунікатыўныя кампетэнцыі, актывізаваць пазнавальную і мысліцельную дзейнасць, паказаць сваё асабістае дачыненне і значнасць у прыродаахоўных справах. Найбольш актыўныя ўдзельнікі атрымалі Дыпломы і падзякі за ўдзел. А вучні старэйшых класаў задумаліся аб выбары будучай прафесіі.

Мерапрыемствы тыдня біялогіі былі карыснымі яшчэ і тым, што дапамагалі вучням зразумець: чалавек – вянец прыроды, а значыць, нясе адказнасць за ахову ўсяго жывога на зямлі. Захаваем планету разам!

Анастасія ДЗЕМІДКЕВІЧ, настаўнік біялогіі ДУА «Ільянская сярэдняя школа імя А.А.Грымаця»

Полная перепечатка текста и фотографий без письменного согласия главного редактора "Шлях перамогі" запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки | Условия использования материалов
Яндекс.Метрика 143 queries