Шлях Перамогі

Вилейская районная газета

У гаспадарках Вілейшчыны закончана сяўба ранніх яравых збожжавых, на чарзе – кукуруза

У гэтым годзе ў сувязі з замаразкамі гэты працэс пачаўся крыху пазней – гэта адзначаюць усе аграрыі.

Першымі да сяўбы «царыцы палёў» прыступілі ў ААТ «Нарачанскія зоры», «Сцешыцы», філіялах «ЮНІК-АГРА» і «Бубны» УП «Мінгаз».

Кукуруза стала для Вілейшчыны адной з галоўных кармавых культур, на якую прыпадае прыкладна 40 працэнтаў угоддзяў яравога кліну. Працаўнікам сяла нашага раёна прадстаіць засеяць ёю 9270 гектараў. На 29 красавіка было засеяна 783 гектары.

У ААТ «Сцешыцы» ў гэтым годзе пад кукурузу запланавана адвесці 1150 гектараў. Да сяўбы прыступілі нядаўна, і пакуль што засеяна іх першая сотня.

– Гэту адказную справу ў нашай гаспадарцы даверана выконваць механізатарам Ігару Владыку, Дзмітрыю Гунічу і Канстанціну Лавору, – расказаў галоўны аграном гаспадаркі Юрый Гнядзёнак. – Вопытныя працаўнікі, яны адказна ўзяліся за справу.

Механизатор Игорь Владыко, Вилейский район

Як падзяліўся Юрый Пятровіч, у гаспадарцы выконваюцца і ўсе іншыя веснавыя работы: падкормка і догляд раслін, ворыва. Што датычыць стану азімых збожжавых, то яны, адзначыў галоўны аграном, перазімавалі нармальна, іх не пашкодзілі замаразкі.

Ірына БУДЗЬКО

Полная перепечатка текста и фотографий без письменного согласия главного редактора "Шлях перамогі" запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки | Условия использования материалов
Яндекс.Метрика 142 queries