Шлях Перамогі

Вилейская районная газета

У Асіпавічах будзе вёска-сад

Вядомы паэт калісьці напісаў такія радкі: «Через четыре года здесь будет город-сад…» А мы, перафразаваўшы яго, можам сказаць, што ў нас будуць і вёскі-сады. На гэта нацэльвае распараджэнне старшыні Вілейскага раённага Савета дэпутатаў, прынятае 22 верасня гэтага года і, у прыватнасці, прылажэнне «Пералік і аб’ём работ па азеляненні ў сельскай мясцовасці». У ім пералічаны канкрэтныя мерапрыемствы па азеляненні, якія павінны выканаць сельвыканкамы. Пасадка цэлых алеяў і проста дрэў, кустарнікаў, кветак, абрэзка, фарміраванне кронаў, уборка аварыйных дрэў, добраўпарадкаванне кветнікаў – вось частка з таго, што трэба зрабіць на тэрыторыях сельсаветаў.

У мінулую суботу з раніцы імгліў дождж. Ды і рэлігійнае свята Узвышэння Крыжа Гасподняга праваслаўных веруючых прывяло ў храм, а не на суботнік. І ўсё ж у Асіпавіцкім сельсавеце працавалі.
– Як і намечана, высаджвалі саджанцы елак і соснаў на месцы былога ціра, – расказаў старшыня сельсавета Мікалай Гіль. – Працаваў калектыў мясцовай школы на чале з дырэктарам. Было высаджана 60 саджанцаў. А што дожджык быў, дык гэта ж добра. Хутчэй прыжывуцца нашы дрэўцы.
Азеляненне, адзначыў Мікалай Іосіфавіч, толькі пачалося. Наперадзе яшчэ шмат спраў па выкананні намечанага.
Ірына БУДЗЬКО.
Фота прадастаўлена Асіпавіцкім сельсаветам

Полная перепечатка текста и фотографий без письменного согласия главного редактора "Шлях перамогі" запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки | Условия использования материалов
Яндекс.Метрика 169 queries