Шлях Перамогі

Вилейская районная газета

Такія святы трэба мець

Вёскі, як і людзі. У кожнай – сваё адметнае аблічча. Узяць Асташкава. Паціху губляе яно насельнікаў. Але тыя, што ёсць, не акідаюць сваіх сяліб.

Узяць да прыкладу Яўгенію Несцяровіч. Ужо колькі год яна адна ў сваёй хаце. Але і сам дом, і гаспадарчыя пабудовы – усё дагледжана, на ўсім адбітак дбайнай рукі. Нездарма яе сядзіба заняла другое месца на выніках спаборніцтва, якое штогод праводзіць Крывасельскі сельсавет. Вынікі абвясціла кіраўнік мясцовай улады Ірына Супрановіч на свяце вёскі, якое Асташкава ладзіла ў мінулыя выхадныя. А лепшае падвор’е належыць Дзянісу Мікулічу. На ім, дарэчы, і праходзіла свята. Сядзіба дыхтоўная, з альтанкай, дзе можна адпачыць, наладзіць сяброўскую вячэру. А яшчэ тут кветкавая шматколернасць, якая прывабіць самае спрактыкаванае ў садовым дызайне вока. У альтанцы была выстаўлена музычная апаратура. Да сядзібы пацягнуліся асташкаўцы. Хто не разлічваў на свае сілы, старшыня Крыва-сельскага сельвыканкама Ірына Супрановіч падкінула на аўтамабілі. Дачуўшыся пра свята, у вёску пад’ехалі тыя, хто ўжо расстаўся з ёю па шэрагу  прычын. Да бацькоў – дзеці, унукі. Вёска раптоўна пахарашэла. Вуліцы агучыліся дзіцячымі галасамі.
Сцэнарый свята падрыхтавалі работнікі Ерхаўскага Дома культуры. Гучалі ў наваколлі песні. Іх слухалі ўзрушаныя падзеяй жыхары вёскі. Яўгенія Канстанцінаўна Несцяровіч была ўшанавана статусам «доўгажыхаркі Ерхаў». А як цікава было даведацца, што аднавясковец Аляксандр Кішчыц валодае навыкамі мастацкага чытання. Разам з Ірынай Аляксандраўнай, старшынёй сельвыканкама, разважалі над тым, у якім кірунку трэба абуладкоўваць вёску і як наладзіць цікавы быт яе насельнікаў. У адным усе сышліся: часцей трэба мець такія святы.
Марыя КУЗАЎКІНА.
Фота прадастаўлены Таццянай МІКУЛІЧ

Полная перепечатка текста и фотографий без письменного согласия главного редактора "Шлях перамогі" запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки | Условия использования материалов
Яндекс.Метрика 130 queries