Шлях Перамогі

Вилейская районная газета

Сяброўскі фэст

26 мая зноў загуло наваколле вёскі Будзішча. Радасным і ўзнёслым настроем віталі адзін аднаго аднавяскоўцы. Нібы родныя, яны сустракаліся пасля, падчас, доўгага раставання. Арганізатарам  свята з’яўляецца, ужо некалькі год, Дуровіч Наталля Мікалаеўна. Чалавек вялікай і шчырай душы, Наталля загадзя паклапацілася аб тым, каб месца правядзення свята было утульным  і прыбраным. І вось час сустрэчы надыйшоў. Віншавальнае  слова трымаў старшыня Ільянскага сельвыканкама Мікуцкі Аляксандр Канстанцінавіч, сама Наталля Мікалаеўна, а потым кіраванне святам узяла культарганізатар Ільянскага сельскага Дома культуры Ірына Івашанка. Добра спраўляць свята, калі ўсё яго удзельнікі не проста гледачы, але і актыўныя спартсмены, таленавітыя спевакі  і задорныя танцоры.  На валейбольнай пляцоўцы прайшла гульнёвая партыя, дзе пераможцамі сталі адна і другая каманды па чарзе. Конкурсныя праграмы, цікавыя і вясёлыя, падрыхтавала Юлія Шаройка.

Адным словам, з аптымістычнымі людзьмі лягчэй працаваць было і нам, калектыву Ільянскага сельскага Дома культуры.

Чатыры гадзіны праляцелі нібы адна хвілінка.  На развітанне былі зробленыя запісы ў кнізе водгукаў, фотаальбом папоўніўся новымі здымкамі.

Хочацца пажадаць усім жыхарам вёскі шмат новых цікавых сустрэч, сямейнага дабрабыту і моцнага здароўя, каб на наступны год вёска Будзішча, адзначаючы сваё 225-ці годзе гула на ўсю акругу.

Людміла ТОНКАВІЧ, мастацкі кіраўнік   Ільянскага сельскага Дома культуры 

Полная перепечатка текста и фотографий без письменного согласия главного редактора "Шлях перамогі" запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки | Условия использования материалов
НОВОСТИ РУБРИКИ
Яндекс.Метрика 130 queries